Морганаўскі дзяржаўны ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Балтымар у Мэрылендзе, ЗША.

Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" даследчы універсітэт, у якім традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Гэта буйнейшы з гістарычна "чорных" ВНУ штата Мэрыленд. У 1867 годзе ўніверсітэт, які тады называўся Біблейскім інстытутам стагоддзя, змяніў сваю назву на Морганаўскі каледж у гонар прападобнага Літлтана Моргана, першага старшыні апякунскага савета і мецэната зямлі для каледжа. Каледж стаў універсітэтам у 1975 годзе.

Структура Каледж міждысцыплінарных і бесперапынных студый каледж вольных мастацтваў Школа бізнесу і менеджменту Школа адукацыі і гарадскіх студый Школа інжынерыі Школа камп'ютарных, матэматычных і прыродазнаўчых навук Школа аспірантуры Школа архітэктуры і планіроўкі Школа грамадскага здароўя і палітыкі Школа сацыяльнай працы Школа глабальнай журналістыкі і камунікацый Ганаровы каледж імя доктара Клары Адамс

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мэрыленд

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Мэрыленда