Сачхон ( пам. 293) — карэйскі ван, трынаццаты кіраўнік дзяржавы Кагуро перыяду Трох дзяржаў.

Біяграфія Быў другім сынам вана Чунчхона. Ён быў абвешчаны спадчыннікам прастола ў 255 годзе, а ў 270 годзе, пасля смерці бацькі, заняў трон. У 271 годзе ён ажаніўся з паннай Юсу.

У 280 годзе ва ўладанні Сачхона ўварваліся плямёны сушэнь. Ван адправіў свайго малодшага брата, каб той даў ім адпор. Той разбіў сілы сушэнь і прымусіў каля 600 тамтэйшых сем’яў перасяліцца на поўдзень у . Ва ўзнагароду ван Сачхон прызначыў прынца камандуючым арміі і аддаў яму ў валоданне землі плямёнаў сушэнь і янмаек. У 286 годзе малодшы брат Сачхона арганізаваў мяцеж супраць кіраўніка Кагуро, зрэшты змова пацярпела крах, а змоўшчыкі былі забітыя.

Ван Сачхон памёр у 292 годзе пасля 23 гадоў кіравання. Пасля смерці бацькі трон заняў яго старэйшы сын, Пансан.

Катэгорыя:Кіраўнікі Карэі