Сублітара́ль (ад — пад і — берагавы) — зона марскога дна, якая адпавядае шэльфу або мацерыковай водмелі да глыбінь 200—500 (да 500—1000) м. Сублітараль таксама вылучаюць у схемах экалагічнай занальнасці азёр.
Сублітараль знаходзіцца паміж літараллю і батыяллю. Ніжняя яе мяжа адпавядае ніжняй мяжы распаўсюджвання донных водарасцей. Шырыня сублітаралі залежыць ад шырыні шэльфа і вагаецца ад некалькіх дзясяткаў да тысячы кіламетраўЭкспозиция «Современные геологические процессы». Раздел «Осадконакопление в морских и океанических бассейнах». Пры палеагеаграфічным аналізе да сублітаралі часам адносяць толькі верхнюю зону ніжэй зоны прыбою да глыбіні 40—60 мСублитораль // Геологический словарь: В 3-х т. — Т. 3: Р—Я. — Санкт-Петербург: Издательство ВСЕГЕИ, 2012. .
Флора і фаўна Для верхняй, добра асветленай часткі сублітаралі ўмераных і халодных вод характэрны зараснікі зялёных, бурых і чырвоных водарасцей. Зараснікі водарасцей насяляюць шматлікія малюскі, ракападобныя, ігласкурыя, чарвякі і інш. На скалістым субстраце развіваюцца донныя дыятомавыя водарасці, губкі, гідроіды, імшанкі, марскія жалуды і інш. У тропіках верхняй зоне сублітаралі ўласцівы высокапрадукцыйны біяцэноз каралавых рыфаў. З павелічэннем глыбіні расліннасць паступова знікае і зніжаецца біямаса.
Сублітараль з’яўляецца найбольш прадукцыйнай зонай з разнастайнай і багатай флорай і фаўнай. У яе межах сканцэнтраваны асноўныя прамысловыя запасы марскіх прыдонных рыб.
Крыніцы
Літаратура
Сублитораль // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978.
Спасылкі Сублитораль // Геологический словарь: В 3-х т. — Т. 3: Р—Я. — Санкт-Петербург: Издательство ВСЕГЕИ, 2012. на сайце Усерасійскага навукова-даследчага інстытута імя А. П. Карпінскага Экспозиция «Современные геологические процессы». Раздел «Осадконакопление в морских и океанических бассейнах» // Паленталагічны музей СПбДУ Сублитораль // Энциклопедия Руниверсалис Сублитораль // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Сублитораль // Natural Museum
Катэгорыя:Экалагічныя зоны Сусветнага акіяна Катэгорыя:Гідралогія Катэгорыя:Азёры