Лань Ін (; 1585—1666) — кітайскі мастак часоў імперыі Мін, прадстаўнік «школы Чжэ».
У Лань Іна былі псеўданім Tianshu (田叔), Diesou (蜨叟), Shi Toutuo (石頭陀). Сын Лань Ін — Лань Юй і ўнук Лань Шэнь калі падраслі, гэтак жа сталі мастакамі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў павеце Цяньтан (сучасны Ханчжоу, правінцыя Чжэцзян). Звестак пра яго жыццё практычна няма. Лічыцца, што за жыццё ён амаль не пакідаў роднай вобласці і з юных гадоў пачаў займацца жывапісам, стаўшы пасля вядучым жывапісцам «школы Чжэ». Памёр у 1666 годзе.
Захавалася каля 90 работ Лань Іна, большая іх частка выканана ў жанры шань-шуй (кіт. 山水, «жывапіс гор і вод»).
Літаратура
Cahill J. The Restless Landscape: Chinese Painting of the Late Ming Period. Berk., 1971.
Катэгорыя:Мастакі Кітая