17 ліпеня 2023 года Грэцыю ахапілі шматлікія лясныя пажары. У выніку бедства 28 чалавек загінулі. Па ўсёй краіне назіралася больш за 80 ачагоў. Паводле сіноптыкаў, лясныя пажары былі выкліканы анамальнай гарачынёй. Урад Грэцыі стварыў групу па каардынацыі барацьбы з бедствам.

Пажары Пажары назіраліся ў 27 км ад Афін. Ачагі ля горада былі паспяхова ліквідаваны, аднак полымя паспела знішчыць некалькі будынкаўHelena Smith: EU sends water bombers to help fight wildfires around Athens In: The Guardian, 18. Juli 2023, abgerufen am 19. Juli 2023 (englisch)Stelios Misinas & Lefteris Papadimas: Wildfires burn homes near Greek capital, residents flee In: Reuters, 17. Juli 2023, abgerufen am 19. Juli 2023 (englisch). Усяго ва Усходняй Атыцы спалена 3500 гаEMSR672 – Wildfire in Attica, Greece In: Copernicus, abgerufen am 19. Juli 2023 (englisch). У Беотыі пацярпела яшчэ больш тэрыторыі — 11 708 гаEMSR673 – Wildfire in western Attica, Greece In: Copernicus, abgerufen am 19. Juli 2023 (englisch).

Найбольш складаная сітуацыя мела месца на востраве Родас. На 18 ліпеня з небяспечнага рэгіёна эвакуявалі каля 2000 чалавек, у тым ліку турыстаў. Да 23 ліпеня з Родаса вывезлі 19 000 чалавек, спалена 30 000 гаIncendies en Grèce : 67 nouveaux départs de feu en Grèce, la plupart hors de contrôle, et des évacuations qui se poursuivent dans le chaos. Мясцовая пажарная служба заявіла, што для выратавання людзей і тушэння задзейнічаны 10 пажарных самалётаў, восем пажарных верталётаў, больш за 260 пажарных, 49 пажарных машын і сотні добраахвотнікаў.

У той жа дзень масавая эвакуацыя насельніцтва пачалася і на востраве Керкіра. Пазней паведамлялася пра вываз насельніцтва з ЭўбеіGreece: wildfires break out on Corfu and Evia as 19,000 flee Rhodes blazes In: The Guardian, 24. Juli 2023, abgerufen am 24. Juli 2023 (englisch).

25 ліпеня ў раёне горада Карыстас на востраве Эўбея пры тушэнні пажару разбіўся самалёт Canadair, загінулі два лётчыка. Улады абвясцілі трохдзённую жалобуΠτώση Canadair: Νεκροί οι δύο πιλότοι – Η ανακοίνωση του ΓΕΑ.

У раёне Фесаліі лясны пажар, які ўспыхнуў 26 ліпеня, перакінуўся на склад боепрыпасаў ВПС, выклікаўшы выбух. Насельніцтва ў радыусе трох кіламетраў эвакуяванаWaldbrände erreichen Munitionslager der Luftwaffe In: tagesschau.de, 27. Juli 2023, abgerufen am 27. Juli 2023.

Дапамога У якасці дапамогі ў краіну накіраваны ратавальнікі і спецтэхніка ад ЕС, Вялікабрытаніі, Егіпта, Францыі, Італіі, Іарданіі, Мальты і іншых. Да Расіі за дапамогай Грэцыя не звярталасяЗахарова сообщила, что Греция не обращалась к России за помощью в тушении пожаров.

Праблемы Дзейнасць пажарных служб пры барацьбе з прыродным бедствам выявіла шэраг праблем.

Так, газета «Naftemporiki» пісала пра няспраўнае абсталяванне. Як паведамляла выданне «I Avgi», аварыйна-выратавальныя службы сутыкнуліся з вострым недахопам кадраў (на ліпень 2023 года 4 500 вакансій і пасад заставаліся вакантнымі), 85% пажарных машын застарэлі. Меўся таксама дэфіцыт маладых спецыялістаў; большая частка ратавальнікаў старэйшая за 45 гадоўIncendies en Grèce : moyens matériels, entretien des forêts, communication... Pourquoi l'Etat est sous le feu des critiques.

WWF паказвала на адсутнасць Нацыянальнага плана па прадухіленні пажараў і абыходжання з расліннымі адходамі, а таксама на адсутнасць догляду лясоў праз скарачэнне сельскагаспадарчай дзейнасці і работнікаў лясніцтваў. Муніцыпалітэты, які нясуць абавязак па расчыстцы галля, не падтрымлівалі лясы ў належным стане з-за недахопу сродкаў[https://www.lemonde.fr/planete/article/2023/07/20/en-grece-des-incendies-a-repetition-et-toujours-un-manque-de-prevention_6182766_3244.html En Grèce, des incendies à répétition et toujours un manque de prévention.

Сярод іншых праблемных момантаў называлася дрэнная каардынацыя дзеянняў паміж дзяржавай і мясцовымі органамі ўладыGrèce : à Loutraki, face à l’incendie, des élus impuissants et des touristes insouciants.

Заўвагі

Катэгорыя:Гісторыя Родаса Катэгорыя:Стыхійныя бедствы 2023 года Катэгорыя:Пажары 2023 года Катэгорыя:Лясныя пажары Катэгорыя:Катастрофы ў Грэцыі Катэгорыя:Ліпень 2023 года