Мурут (саманазва Murut) — этна-лінгвістычная супольнасць малых даякскіх народаў на паўночным усходзе вострава Калімантан. Насяляюць пераважна малайзійскі штат Сабах, а таксама памежныя тэрыторыі інданезійскага Калімантана і Брунея. Агульная колькасць (2023 г.) — 87 600 чалавекKeningau Murut in MalaysiaMurut, OkolodPaluan Murut in MalaysiaMurut, SembakungSerudung Murut in MalaysiaMurut, Tagal.
Звычайна розныя групы мурут падзяляюць па тэрытарыяльнай прыналежнасці (тагал, акалод, сембакунг і інш.), што мае вельмі ўмоўны характар, паколькі ў рэчаіснасці яны складаюць шматлікія аўтаномныя абшчыны з рознымі мовамі і дыялектамі. Тым не меней, усе мурут маюць адзіную генетычную спадчыну, якая адрознівае іх ад суседзейVijay K. Subbiah, Shalini Narayanan, Chee-Wei Yew, Rolando Robert, Mohamad Z. Hoque Genetic Diversity of Five Native Populations (Dusun, Rungus, Sonsogon, Murut and Sungai-Lingkabau Paitan) of North Borneo, East Malaysia based on 17 Y-chromosomal Short-Tandem Repeats Polymorphism. Гэта можа сведчыць пра тое, што іх продкі існавалі дастаткова ізалявана ад іншых даякаў, але былі шчыльна звязаны паміж сабою. Лічыцца, што назва мурут была дадзена ім звонку і значыць насельнікаў пагоркаў.
Мурут размаўляюць на 15 мовах. Муруцкія мовы часам вылучаюць у асобную групу аўстранезійскіх моў. Найбольш распаўсюджана мова тагал. У мінулым ва ўнутраных раёнах Сабаха яна служыла лінгва франка ў зносінах паміж тубыльцамі.
Традыцыйныя заняткі: падсечнае земляробства, рыбалоўства, збіральніцтва і паляванне. Паселішчы ўяўлялі сабою доўгія каркасныя хаціны на па́лях. Акрамя таго ўзводзілі хаціны для памерлых, якіх хавалі ў керамічных збанах. Вопратку рабілі з драўнянай кары і раслінных валокнаў.
Да брытанскай каланізацыі ў канцы XIX ст. мурут разглядаліся як адчайныя паляўнічыя за галовамі. Юнак не мог атрымаць статус паўнавартага мужчыны пакуль не прынясе галаву забітага ім чужынца. Важную ролю ў грамадстве адыгрывалі ваенныя правадыры, якія на думку супляменнікаў мелі звышнатуральныя сілы. Спробы каланіяльнай адміністрацыі рэфармаваць традыцыйны лад прывялі да паўстанняў. Найбольш вядомым героем антыкаланіяльнай барацьбы стаў правадыр Антарум. Ён загінуў у 1915 г. пасля таго, як быў захоплены ў палон падчас мірных перагавораў.
Мурут знакаміты доўгімі маляўнічымі святамі, што суправаджаюць вяселлі, пахаванні, збор ураджаю і г. д.
Спасылкі People & Culture: Murut D.J. Prentice THE MU RUT LANGUAGES OF SABAH Murut Music Of North Borneo Mari Mari Cultural Village Boon-Peng Hoh, Lian Deng, Shuhua Xu The Peopling and Migration History of the Natives in Peninsular Malaysia and Borneo: A Glimpse on the Studies Over the Past 100 years
Катэгорыя:Даякі