Субэкватарыя́льны клі́мат — клімат субэкватарыяльных шырот.

Субэкватарыяльны клімат характарызуецца высокай тэмпературай паветра, малымі яе ваганнямі на працягу года і вялікай колькасцю ападкаў. Атмасферная цыркуляцыя мае характар трапічных мусонаў. Ападкаў выпадае 2000—2500 мм за год, на схілах гор, якія павернуты ў бок летніх мусонаў, — да 12 000 мм за год. Ад экватарыяльнага клімату адрозніваецца сухім зімовым перыядам.

Субэкватарыяльны клімат найбольш характэрны экватарыяльнай Афрыцы, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, поўначы Аўстраліі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Сорокина В. Н., Гущина Д. Ю. География климатов — М.: Издательство Московского университета, 2006. Субэкваториальный пояс // ECOportal.info

Катэгорыя:Клімат