Dactylorhiza cordigera — від шматгадовых раслін, анемахор, энтамафіл. Прадстаўнік роду , сямейства . Паўднёва-сярэднееўрапейскі горны від на ўсходняй мяжы распаўсюджання.
Распаўсюджанне і экалогія Від распаўсюджаны ў гарах усходняй часткі Еўропы — Альпы, Усходнія і Паўднёвыя Карпаты (у Румыніі і Украіне), горныя масівы Балканскага паўвострава.
Расце ў лясным і субальпійскім паясах, на горных лугах і балотах, на выхадзе грунтавых вод, на балотных слабакіслых або слабашчолачных глебах.
Батанічнае апісанне Невялікая архідэя 10-25 см вышынёй.
Сцябло даволі тоўстае, полае, прамое, не разгалінаванае, ніжнія лісты ланцэтныя або эліптычныя, самыя шырокія ў сярэдняй частцы пласцінкі, плямістыя.
Кветкі пурпурныя, сабраныя ў цыліндрычны колас. Губа мае суцэльны край або кароткатрохлопасцевая, шпорка ўдвая карацейшая за завязь.
Цвіце ў чэрвені-ліпені. Пладаносіць у жніўні-верасні. Размножваецца насеннем.
Ахова Занесены ў дадатак ІІ CITES. Прапанаваны ў Чырвоную кнігу Украінскіх Карпат, занесены ў Чырвоную кнігу Украіны (трэцяя катэгорыя).
Падвіды
Dactylorhiza cordigera subsp. bosniaca (N. Balkan Pen). Dactylorhiza cordigera subsp. cordigera (ад Паўднёва-Усходняй Еўропы да Украіны). Dactylorhiza cordigera var. graeca (H.Baumann) Presser) Dactylorhiza cordigera subsp. pindic (B. Willing & E. Willing) H. Baumann & R. Lorenz (NW. Greece). Dactylorhiza cordigera var. rhodopeia Presser (Грэцыя, Паўднёва-Усходняя Еўропа, Еўропа) Dactylorhiza cordigera subsp. siculorum (ад Румыніі да заходняй Украіны).
Спасылкі
Червона книга України. Зозульки серценосні (пальчатокорінник серценосний) Dactylorhiza cordigera (Fries) Soó
Катэгорыя:Пальчатакарэннік Катэгорыя:Флора Еўразіі