Суглі́ністыя гле́бы, суглінак — глебы, у складзе якіх 20—50 % фізічных часцінак гліны.
Падзяляюцца на дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы, дзярнова-забалочаныя глебы, поймавыя глебы. Развіваюцца на ледавіковых пародах (марэна), стужачных глінах, лёсападобных суглінках, алювіяльных адкладах рачных далін. Паводле механічнага складу (у залежнасці ад утрымання ў іх часцінак фізічнай гліны памерам менш 0,01 мм) падзяляюцца на лёгкасугліністыя, сярэднесугліністыя, цяжкасугліністыя (Н. А. Качынскі, 1958)Механический состав почвы // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов.
Сугліністыя глебы досыць урадлівыя, добра трымаюць вільгаць, дастаткова порыстыя і валодаюць дрэнажнымі ўласцівасцямі, але маюць павышаную кіслотнасць, лёгка разбураюцца дажджавымі і талымі водамі.
Найбольш урадлівыя сугліністыя глебы на тэрыторыі Беларусі пашыраны ў паўночнай частцы і займаюць каля 30 % сельскагаспадарчых угоддзяў.
Літаратура
Механический и микроагрегатный состав почвы, методы его изучения / Проф. Н. А. Качинский; Акад. наук СССР. Почв. ин-т им. В. В. Докучаева. — М.: Изд-во Акад. наук СССР, 1958. — 192 с.: ил.; 20 см. Ториков В. Е., Старовойтов С. И., Чемисов Н. Н. О физических параметрах суглинистой почвы // Журнал «Земледелие», 2017. ГОСТ 25100-2011. Грунты. Классификация // Официальный портал Мэра и Правительства Москвы
Спасылкі ЭУМК Мелиоративное почвоведение. Гранулометрический состав почвы // Сайт БДСГА Дерново-подзолистые суглинистые почвы разной степени окультуренности // Сайт геаграфічнага факультэта БДУ Механический состав почвы // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Типы почв и их влияние на урожайность полей // EOS Data Analytics Разновидности почв // Овощеводство в России
Катэгорыя:Глебы Катэгорыя:Глебы Беларусі