Пенсільванскі ўніверсітэт у Мэнсфілдзе (), таксама Мэнсфілдскі ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова (фактычна — універсітэт), якая месціцца ў горадзе Мэнсфілд, штат Пенсільванія, ЗША. З’яўляецца часткай Сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія.

Агульная характарыстыка Універсітэт вядзе сваю гісторыю з 1857 года, калі адкрылася Мэнсфілдская класічная семінарыя. У снежні 1862 года Мэнсфілдская класічная семінарыя стала Мэнсфілдскай нармальнай школай, трэцяй дзяржаўнай нармальнай школай у Пенсільваніі. У 1902 годзе нармальная школа перайшла з двухгадовага курса на трохгадовы, што наблізіла яе да статусу каледжа. 4 чэрвеня 1926 года Мэнсфілдская дзяржаўная нармальная школа атрымала права на чатырохгадовыя праграмы вышэйшай адукацыі. 13 мая 1927 года назва была афіцыйна зменена на Мэнсфілдскі дзяржаўны настаўніцкі каледж, а ў 1960 годзе — на Мэнсфілдскі дзяржаўны каледж.

У ліпені 2021 года чыноўнікі вышэйшай адукацыі штата абвясцілі, што Пенсільванскі ўніверсітэт у Мэнсфілдзе аб’яднаецца з Блумсбергскім універсітэтам і Лок-Хэйвенскім універсітэтам у адказ на фінансавыя цяжкасці і скарачэнне колькасці студэнтаў, і кожная ўстанова будзе юрыдычна кампусам адзінага ўніверсітэта. У сакавіку 2022 года новая ўстанова была створана для кантролю за трыма кампусамі і атрымала назву «Універсітэт Садружнасці Пенсільванія» (фармальна — не ўніверсітэт, а ўсяго толькі кіруючае агенцтва), хаця яе ўстановы (кампусы) працягваюць выдаваць дыпломы ад свайго ўласнага імя як універсітэты.

Структура Каледж мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі і чалавеказнаўства Каледж медыцынскіх прафесій Каледж навукі і тэхнікі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Пенсільванія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі