Тэнерыйская культура () — археалагічная культура эпохі неаліту на паўднёвым захадзе Сахары. Ахоплівала перыяд 5 — сярэдзіны 3 тысячагоддзяў да н. э. Была адкрыта і ўпершыню апісана французскімі археолагамі ў 1934 г.
Носьбіты Тэнерыйскай культуры пасяліліся ў вільготны перыяд, які ахапіў Сахару каля 7 тысяч гадоў таму, на месцы, дзе калісьці жылі прадстаўнікі Кіфійскай культуры. У адрозненне ад апошніх, яны мелі адносна невысокі рост. Упрыгожванні, знойдзеныя ў магільнях, наводзяць на думку, што іх продкі маглі мігрыраваць з даліны Ніла. Асноўнымі заняткамі былі паляванне і збіральніцтва, выраб керамікі.
Знікненне культуры тлумачыцца новым перыядам засухі.
Літаратура
Спасылкі THE GOBERO STORY Desert Cultural Heritage
Катэгорыя:Археалагічныя культуры Афрыкі Катэгорыя:Археалогія ў Нігеры Катэгорыя:Неаліт Афрыкі