Фларыдскі Атлантычны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Бока-Ратон, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца часткай Сістэмы дзяржаўных універсітэтаў штата Фларыда. Ён быў створаны як пяты дзяржаўны універсітэт у Фларыдзе. Універсітэт хутка вырас і стаў адной з буйнейшых устаноў адукацыі ў штаце па колькасці студэнтаў. Фларыдскі Атлантычны ўніверсітэт прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту і магістратуры ў сваіх 10 акадэмічных каледжах. Вучэльня адкрылася ў 1964 годзе як першы дзяржаўны ўніверсітэт у ваколіцах Маямі, прапаноўваючы толькі поўную вышэйшую адукацыю. Гадавы бюджэт універсітэта складае каля 1 мільярда долараў ЗША, а гадавы эканамічны эфект — больш 6 мільярда долараў ЗША. З 1964 года ўніверсітэт надаў дыпломы больш чым 185 000 выпускнікам.

Структура Каледж мастацтваў і літаратуры Каледж бізнесу Каледж сацыяльнай працы і крымінальнай юстыцыі Каледж адукацыі Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук Каледж медыцыны Каледж медсястрынства Каледж дакладных навук Каледж аспірантуры Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Фларыда

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Фларыды