Себа́стапал () — горад у акрузе Санома, Каліфорнія, ЗША, на поўнач ад Сан-Францыска. Насельніцтва — 7774 жыхароў (2000). Знаходзіцца ў 20 хвілінах язды ад узбярэжжа Ціхага акіяна, паміж горадам Санта-Роза і залівам Бадэга.
Рэгіён вырошчвання сліў і яблыкаў, вінаграда, землі заняты пад фруктовыя сады і вінаграднікі. Селекцыянер Лютэр Бёрбанк меў сады ў гэтым рэгіёне. Горад праводзіць штогадовы Фестываль цвіцення яблыні і кірмаш яблыкаў Грэйвенстэйн.
Катэгорыя:Гарады Каліфорніі