«Беларуска-расійскі слоўнічак» — перакладны слоўнік, складзены краязнаўцам Мікалаем Каспяровічам. Выдадзены ў 1925 годзе ў Віцебску Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства тыражом 2500 асобнікаў. Змяшчае каля 1,5 тысяч слоўнікавых артыкулаўДзмітрый Дзятко. ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XIII — ПАЧАТАК XX СТ. Працяг. Пачатак у № 3, 4 // «Роднае слова» № 6, 2017 .
Побач з агульнаўжывальнымі беларускімі літаратурнымі словамі даволі часта сустракаюцца і навуковыя тэрміны штучнага ўтварэння, і вузкамясцовыя дыялектызмы.
Паводле сведчання самога аўтара, слоўнік быў укладзены на матэрыяле выпускаў «Беларускай навуковай тэрміналогіі» (1922—1924), «Невялічкага беларуска-маскоўскага слоўніка» (1921) Максіма Гарэцкага, «Беларускага лемантара» (1922) Сцяпана Некрашэвіча і паслякастрычніцкай беларускай мастацкай літаратуры.
На думку І. Германовіча, слоўны пераклад на рускую мову зроблены ўдала, і толькі ў асобных выпадках дапушчаныя сэнсавыя недакладнасці. Слоўнік адыграў станоўчую ролю ў справе беларусізацыі навучальных і культурна-грамадскіх устаноў Віцебшчыны, толькі што ўключанай у склад БССРІван Германовіч. Мікола Каспяровіч. Жыццё і дзейнасць // Пра час «Узвышша». Матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002) / Рдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС. 2002 — С. 53—58. — 167 с..
Бібліяграфія Беларуска-расійскі слоўнічак / М. І. Каспяровіч. — Віцебск : выданне Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства, 1925. — 55, с. ; 18 см. — 2500 экз.
Літаратура Іван Германовіч. Мікола Каспяровіч. Жыццё і дзейнасць // Пра час «Узвышша». Матэрыялы навуковых канферэнцый, узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 1999—2002) / Рдкал.: Г. В. Запартыка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелНДІДАС. 2002 — С. 53—58. — 167 с.
Спасылкі Беларуска-расійскі слоўнічак Каспяровіча
Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Кнігі 1925 года Катэгорыя:Перакладныя слоўнікі Катэгорыя:Мікалай Каспяровіч