Падручны беларуска-польскі слоўнік — першы беларуска-польскі слоўнік, складзены лексікографам Баляславам Друцкім-Падбярэскім. Выдадзены ў 1929 годзе ў Вільні ў «Віленскім выдавецтве» Б. Клецкіна. Рэдактар В. Грышкевіч. Змяшчае 15 тысяч слоўнікавых артыкулаў. Слоўнік таксама адметны тым, што беларуская частка была выканана адначасова кірыліцай і лацінкай.
Па словах аўтара, ствараўся як «слоўнік жывой беларускай мовы, на якой гутарыць народ і на якой пішуцца беларускія кніжкі і газэты»Дзмітрый Дзятко. ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФІІ XIII — ПАЧАТАК XX СТ. Працяг. Пачатак у № 3, 4 // «Роднае слова» № 6, 2017 :
дармавіна [darmawina] otrzymane darmo; даражыцца [daražycca] drożyć; тадышні [tadyšni] ówczesny.
Беларуская частка рэестра створана на аснове найбольш папулярных у той час лексікаграфічных выданняў М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, М. Байкова і С. Некрашэвіча.
Бібліяграфія Падручны беларуска-польскі слоўнік : (15.000 беларускіх слоў гражданкай і лацінкай) = Podręczny białorusko-polski słownik : (15.000 białoruskich słów cyrylicą i łacińskiemi literami) / Б.Друцкі-Падбярэскі; пад рэдакцыяй В. Грышкевіча. — Вільня : Віленскае выдавецтва Б.Клёцкіна, 1929. — , 294, с. ; 18 см.
Спасылкі Падручны беларуска-польскі слоўнік
Катэгорыя:Кнігі 1929 года Катэгорыя:Выданні Клецкіна Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Слоўнікі польскай мовы Катэгорыя:Беларуская лацінка