Клемсанскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Клемсан у штаце Паўднёвая Караліна.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1889 годзе, універсітэт з'яўляецца другім па велічыні універсітэтам штата па колькасці студэнтаў.

Кампус плошчай 1400 акраў знаходзіцца ў перадгор'ях Блакітнага хрыбта. У цяперашні час кампус мяжуе з возерам, якое ўтворана дамбай, пабудаванай у 1962 годзе. Універсітэт кіруе бліжэйшым эксперыментальным лесам плошчай 17 500 акраў, які выкарыстоўваецца для даследаванняў, адукацыі і адпачынку.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі, лесаводства і прыродазнаўства Каледж архітэктуры, мастацтваў і гуманітарных навук Каледж паводніцкіх навук і аховы здароўя Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі, вылічальных і прыкладных навук Каледж навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўднёвая Караліна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўднёвай Караліны