Арктын (; 775 г. да н.э. — 741 г. да н.э.) — легендарны грэчаскі паэт з Мілета, якому прыпісваюць аўтарства эпічных паэм «Эфіяпіда» і «Аблога Троі».

Арктын паходзіў з сям'і Тэлея з іанійскага роду Наўтэяў. Іаан Цэцыс, які жыў у XII ст., паведамляў, што ён з'яўляўся вучнем Гамера. Адна з легенд прыпісвае Арктыну пройгрыш у паэтычным спаборніцтве з Лесхам.

Спасылкі A Dictionary of Greek and Roman biography and mythology Topostext

Катэгорыя:Паэты Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія паэты