Еўжэніу Дога, таксама Яўген Дзмітрыевіч Дога (; ) — савецкі, малдаўскі і расійскі кампазітар, педагог і грамадскі дзеяч. Народны артыст Малдовы (1982), народны артыст СССР (1987).

Дога напісаў балеты «Лучафэрул», «Венансія» і «Каралева Марго», оперу «Дыялогі кахання», больш за 100 інструментальных і харавых твораў, шэраг сімфоній, 6 квартэтаў, рэквіем і іншую царкоўную музыку. Ён таксама напісаў музыку да 13 п’ес, шэрагу радыёперадач і больш за 200 кінастужак. Яму належыць аўтарства больш за 260 песень і рамансаў, больш чым 70 вальсаў. Ён таксама пісаў творы для дзяцей і стварыў музыку для цырымоній адкрыцця і закрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве.

На працягу сваёй кар’еры зрабіў значны ўнёсак у розныя формы музыкі.

Біяграфія Нарадзіўся 1 сакавіка 1937 года ў с. Мокра Рыбацкага раёна.

Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах віяланчэлі (1960) і кампазіцыі (1965). У 1957—62 артыст аркестра Малдаўскага радыё і тэлебачання. У 1963—67 выкладаў у Кішынёўскім музычным вучылішчы.

Акрамя кампазітарскай творчасці займаўся канцэртнай і грамадскай дзейнасцю.

22 кастрычніка 1998 года атрымаў грамадзянства Расійскай Федэрацыі. Жыў з сям’ёй у Маскве ў раёне Крылацкае і Кішынёве.

Памёр 3 чэрвеня 2025 годаПамёр кампазітар Яўген Дога.

Творчасць Яго творчасць, пераважна песенная, цесна звязана з малдаўскім музычным фальклорам. Сярод твораў: балет «Лучафэрул» (1983); кантаты, сімфоніі, уверцюры, струнныя квартэты, 9 хароў на вершы Я. Гукава, рамансы, песні, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, тэле- і кінафільмаў (больш за 100), у т.л. «Паўтары» (1972), «Табар адыходзіць у неба» (1976), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978). «Марыя, Мірабеля» (1982).

Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія Малдовы (1980), прэмія Румыніі (1982), Народны артыст Малдовы (1982), Дзяржаўная прэмія СССР (1984), Народны артыст СССР (1987).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Малдовы Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Выпускнікі Кішынёўскага інстытута мастацтваў