Усевалад Пятровіч Свентахоўскі () — беларускі мастак-графік.
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і мастакоў Пятра і Валянціны Свентахоўскіх. Скончыў у 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, у 1993 годзе — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі, Уладзіміра Васюка.
Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1995 года. Сябра мастацкай суполкі «Пагоня».
Педагагічнай дзейнасцю займаўся з 1995 года. Дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайну, дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Жыў у Мінску. Памёр 15 сакавіка 2024 года.
Творчасць Працаваў у галіне графічнага дызайну, кніжнай графікі, каліграфічнага мастацтва.
У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1993 года. Творы экспанаваліся на выстаўках у Беларусі (1999—2016), Расіі (Масква, 2008, 2012; Санкт-Пецярбург, 2008), Сербіі (2012, 2013), Польшчы (Торунь, 2012), Літве (Клайпеда, 2014).
Творы захоўваюцца ў фондах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Узнагароды Атрымаў Гран-пры на LII Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Майстэрства» (2013), дыплом імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю i мастацкае афармленне кнігі «Полацак. 1150» (2013). На LV Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ўзнагароджаны дыпломам імя Францішка Скарыны за дызайн-канцэпцыю і мастацкае афармленне кнігі «Уладзімір Мулявін. Сэрцам і думамі» (2016).
Выстаўкі
Рэспубліканская выстаўка «ЛітАрт», Мінск, 1999 г. Рэспубліканская выстаўка «ЛітАрт», Мінск, 2000 г. Рэспубліканская выстаўка «ЛітАрт», Мінск, 2003 г. Рэспубліканская выстаўка прысвечаная 120 гадавіне з дня нараджэння М. Багдановіча, Мінск, 2011 г. Міжнародная выстаўка каліграфіі, Масква, 2008 г. Міжнародная выстаўка каліграфіі, С.-Пецярбург, 2008 г. Міжнародная выстаўка каліграфіі, Масква, 2012 г. Рэспубліканская выстаўка «ЛітАрт», Мінск, 2012 г. Міжнародны фестываль плакату і тыпаграфікі, г. Торунь, Польша, 2012 г. Міжнародная выстаўка каліграфіі, г. Бялград, Сербія, 2012 г. Выстава каліграфіі ў Нацыянальнай Бібліятэцы РБ, г. Мінск, 2013 г. Міжнародная выстаўка каліграфіі, г. Белград, Сербія, 2013 г. Выстава «Графічны эксперымент», Музей сучаснага мастацтва, г. Мінск, 2013 г. 5 Літоўская выстава каліграфіі (Lithuanian exhibition of calligraphy & art of penmanship) г. Клайпеда, Літва, 2014 г. «Беларускі АРТ-алфавіт: ад руны да літары», Палац мастацтва, Мінск, 2015 г. 2 беларуская трыенале графічнага дызайну, Палац мастацтва, Мінск, 2015 г. Рэспубліканская мастацкая выстава «Паланэз», Палац мастацтва, Мінск, 2015 г. Мастацкая выстава «Велопередвіжнікі», Музей сучаснага мастацтва, Мінск, 2016 г. Персанальная мастацкая выстава «Словы і літары», галерэя «Акадэмія», БДАМ, Мінск, 2017 г. Грамадскі творчы конкурс «КУРАПАТЫ — НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ», Мінск, 2017 г.
Крыніцы
Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Каліграфы Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Графічны дызайн