Паўночна-Каралінскі цэнтральны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Дарэм у штаце Паўночная Караліна.

Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Кампус размешчаны прыкладна ў мілі на поўдзень ад цэнтра горада Дарэм і прыкладна ў трох мілях на ўсход ад Універсітэта Дзюка. Адзінаццаць будынкаў, пабудаваных да 1940 года, уключаныя ў нацыянальны гістарычны раён. Усе будынкі, за выключэннем трох, з'яўляюцца будынкамі ў стылі Геаргіанскага Адраджэння. Кампус быў унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў у 1986 годзе.

Структура Школа бізнесу Школа адукацыі Школа права Школа бібліятэчных і інфармацыйных навук Каледж здароўя і навук Каледж мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Караліна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Караліны