Алена Уладзіміраўна Навойкава, па нараджэнні Мішына (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Майстар спорту СССР. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія Баскетболам пачала займацца ў 1983 годзе ў сталічнай СДзЮСШАР «Гарызонт». Першым трэнерам была Марыя Іванаўна Сялюніна. Выступала за каманды: «Гарызонт» (Мінск — 1989-93), «Алімпія» (Познань, Польшча, Д1 — 1993-94), «Дынама» (Масква, Расія, Д1 — 1994-95), СКА (Самара, Расія, Д1 — 1996-98), «Гдыня» (Польшча, Д1 — 1998—2002), «Познань» (Польшча, Д1 — 2002-03).
Была капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі. У яе складзе правяла 23 афіцыйныя матчы, сярэдняя рэзультатыўнасць — 11,1 ачка. Снайперскі рэкорд — 34 ачкі за матч.
Працуе трэнерам СДзЮШАР па баскетболе адзінай прафсаюзнай арганізацыі холдынга «Гарызонт» Учреждение «Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва по баскетболу Единой профсоюзной организации холдинга «Горизонт» Белорусского профессионального союза работников промышленности».
Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1989), уладальніца залатых медалёў чэмпіянату Беларусі (1993) і Польшчы (1999, 2000, 2001, 2002), бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1995). Чэмпіёнка Еўропы ў складзе юніёрскай зборнай СССР (1990), чэмпіёнка, лепшы снайпер і лепшы гулец юніёрскага першынства кантынента ў складзе зборнай СНД (1992).
Спасылкі БАСКЕТБОЛ. ЛИЧНОСТЬ. Елена Навойкова: мосты сожжены Дама-хозяйка
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе