Адам Юр’евіч Міцкевіч (1888/1889, в. Мікалаеўшчына, Мінскі павет, цяпер Стаўбцоўскі раён — ) — беларускі фізік.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) ў беларускай сялянскай сям’і. Брат філолага Ігната Міцкевіча (1876—1949), дваюрадны дзядзька паэта Якуба Коласа.
З 1918 года выкладчык матэматыкі ў Мар’інагорскім сярэднім сельскагаспадарчым вучылішчы. У сакавіку 1921 года вучылішча было пераўтворана ў Мар’інагорскі тэхнікум, у якім Адам Юр’евіч Міцкевіч займаў пасаду загадчыка навучальнай часткі.
Выкладаў на кафедры фізікі педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у Камуністычным універсітэце.
У 1927—1928 гг. падрыхтаваў праект «Слоўніка фізічнай тэрміналогіі». У гэтай яму дапамагала настаўніца Н. А. Вераскоўская. Слоўнік быў выдадзены ў 1929 г. як 21 выпуск серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія»Муравіцкая А. М. СТАНАЎЛЕННЕ І ДЫНАМІКА НОРМАЎ У БЕЛАРУСКАЙ ФІЗІЧНАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ (На матэрыяле «слоўніка фізычнае тэрмінолёгіі» (1929) і «слоўніка сучаснай беларускай мовы» (2009)) . 2010.
Арыштаваны 24 ліпеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 года за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Малмыж Кіраўскай вобласці. Вызвалены ў 1935 годзе.
Памёр у 1943 годзе. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 г. Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.
Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Справа «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР