Чабор украінскі (Thymus pulegioides) - від раслін сямейства , распаўсюджаны ў Еўропе.
Назва Відавы эпітэт паходзіць ад — мята віду і — суфікса, які паказвае на падабенства .
Беларускія назвы: ціміяк, чабрэц, мацержанка, чабур, чомбер, чабер ліловы, чабёр белы, чамбор красны, сіміан.
Батанічнае апісанне Шматгадовая расліна, паўкустарнічак з высокімі (10-20 (25) см даўжынёй) слаба адраўнелымі парасткамі, якія прыўздымаюцца толькі ў аснове. Лісце моцна араматычнае, яйцападобнай формы, на кароткіх ножках, ліставыя пласціны памерам 8-18 × 5-10 мм. Суквецце галоўкавае, да канца цвіцення выцягнутае, са злёгку расстаўленымі кольцамі. Чашачка 3.5-4 мм даўжынёй, часта пурпурная. Кветкі даўжынёй ≈ 6 мм, ад ружовай да пурпурнай афарбоўкі .
Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Еўропе (Данія, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя, Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Албанія, Балгарыя, былая Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя, Партугалія, Іспанія), звычайны на вапнавых сухіх пашах .
Спасылкі
Чебрець, чебрик // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1967. — Т. 8, кн. XVI : Літери Уш — Я. — С. 2044. — 1000 екз.
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўропы украінскі