Суполка беларусаў у Латвіі — латвійскае беларускае аб'яднанне, заснаванае ў 2020 годзе. Асноўная мэта аб'яднання — падтрымка інтарэсаў беларусаў і іх сем'яў у Латвіі, а таксама злучэнне беларускай і латвійскай культуры і грамадства шляхам устанаўлення кантактаў паміж беларусамі і латышамі.

Суполка ладзіць мерапрыемствы па беларускай тэматыцы. 9 жніўня 2023 года ў Рызе адбылося шэсце, прысвечанае гадавіне фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Латвіі