Мерсед () — акруга ў цэнтральнай частцы штата Каліфорнія, ЗША. Насельніцтва акругі — 255 793 чалавекі (перапіс 2010 года). Адміністрацыйны цэнтр — горад Мерсед. Агульная плошча — 5130 км², з якіх 5010 км² — суша і 110 км² — водныя паверхні.
Гісторыя Акруга ўтворана ў 1855 годзе шляхам аддзялення часткі тэрыторыі з акругі Марыпоса. У 1856 годзе частка тэрыторыі Мерседа была перададзена акрузе Фрэсна. Атрымала сваю назву ад ракі Мерсед, якая, у сваю чаргу, была названа ў 1806 годзе экспедыцыяй, якая ўзначальвалася Габрыэлем Марагай.
Катэгорыя:Акругі Каліфорніі