«Барбі» () — амерыканскі фэнтэзійна-камедыйны фільм 2023 года, пастаўлены рэжысёркай Грэтай Гервіг. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Грэта Гервіг і . Галоўныя ролі выканалі Марго Робі і Раян Гослінг.

Фільм апавядае гісторыю моднай лялькі вытворчасці кампаніі . Кінастужка стала першым ігравым фільмам пра гэтую ляльку пасля шэрагу анімацыйных і тэлевізійных праектаў.

Акцёрскі склад Марго Робі — Барбі Раян Гослінг — Кен

Вытворчасць і прэм’ера Пра стварэньне фільма было абвешчана яшчэ ў верасні 2009 года кампаніяй Universal Pictures. Яго распрацоўка пачалася ў красавіку 2014 года, калі правы на фільм набыла кампанія . У далейшым было некалькі змен рэжысёра і сцэнарыстаў, таксама змяняліся і склады імаверных акцёраў. Так, на ролю Барбі планавалася запрасіць Эн Хэтэўэй. У кастрычніку 2018 года правы былі перададзены Warner Bros. У 2019 годзе стала вядома, што да акцёрскага ансамбля далучыцца Марго Робі. У 2021 годзе паведамлялася, што працаваць над фільмам будуць Грэта Гервіг і . На пачатку 2022 года быў зацверджаны акцёрскі склад, а здымкі прайшлі з сакавіка па ліпень таго ж года ў Вялікабрытаніі і Лос-Анджэлесе.

Прэм’ера фільма адбылася ў Лос-Анджэлесе 9 ліпеня 2023 года, але ў шырокі пракат «Барбі» трапіла 21 ліпеня — у адзін дзень з фільмам «Опенгеймер» кампаніі Universal Pictures. Адначасовы выпуск абодвух твораў спарадзіў эфект «» у сацыяльных сетках. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў і сабраў больш за мільярд долараў у сусветным пракаце.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2023 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2023 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2023 года Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы пра цацкі Катэгорыя:Фільмы Грэты Гервіг Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы пра Лос-Анджэлес Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Вялікабрытаніі