SS-520 — японская цвердапаліўная ракета. З’яўляецца развіццём геафізічнай ракеты S-520. Выгатаўляецца кампаніяй IHI Aerospace.
Ракета мае дзве версіі, двухступеньчатую для геафізічных субарбітальных запускаў, і трохступеньчатую, для арбітальных запускаў. У трохступеньчатай версіі першая ступень створана на аснове S-520. Стабілізацыя ракеты ў палёце ажыццяўляецца закруткай уздоўж падоўжнай восі з дапамогай стабілізатараў. Цяга рухавіка першай ступені складае 14,6 тон (145—185 кН), удзельны імпульс — 265 с. SS-520 створана каб прадэманстраваць, наколькі маленькай можа зрабіць арбітальную ракету-носьбіт.
Субарбітальны варыянт ракеты можа запусціць карысную нагрузку вагой 140 кілаграмаў на вышыню ад 800 да 1000 км. Першыя дзве SS-520 былі запушчаны ў 1998 і 2000 гадах адпаведна і паспяхова выканалі свае місіі, адправіўшы карысную нагрузку на субарбітальныя траекторыі. Двухступеньчатая версія ракеты запускалася Інстытутам касмічных даследаванняў і астранаўтыкі Японіі для правядзення навуковых даследаванняў у магнітасферы і ва ўмовах мікрагравітацыі.
Пасля далейшай распрацоўкі і дадавання трэцяй ступені, чацвёрты і пяты асобнікі SS-520 былі зроблены ў якасці арбітальных.
Поўная маса: 2600 кг Даўжыня: 9,70 м Дыяметр: 0,52 м Апацэнтр: 1000 км
SS-520-4 Чацвёртая версія SS-520 уключае невялікую трэцюю ступень і можа вывесці 3U CubeSat на 180 км × 1,500 км арбіту з нахілам 31°. Гэта дэманстрацыя тэхналогіі без планавання далейшай серыйнай вытворчасці. Яе запуск павінен быў адбыцца 10 студзеня 2017 года, аднак быў адкладзены з-за кепскага надвор’я (хуткасці ветру). Ракета была запушчана 14 студзеня 2017 года, але не здолела дасягнуць арбіты з-за страты тэлеметрыі. У выпадку поспеху яна стала бы самай маленькай і лёгкай арбітальнай ракетай-носьбітам, перасягнуўшы рэкорд Lambda-4S. Тэлеметрыя была страчана праз 20 секунд палёту. Праз 3 хвіліны палёту дыспетчары адправілі код спынення, загадваючы другой ступені не ўключаць рухавік пасля аддзялення. Ракета ўпала ў акіян у бяспечнай зоне.
SS-520-5 Другая спроба стаць самай маленькай арбітальнай ракетай-носьбітам была зроблена 3 лютага 2018 г. Узлёт з касмічнага цэнтра Уцінаура адбыўся напачатку дзесяціхвіліннага пускавога акна, ў 14:03 па мясцовым часе (05:03 UTC). Палёт прайшоў паспяхова, і скончыўся вывядзеннем спадарожніка TRICOM- 1R CubeSat.
Характарыстыкі
Даўжыня – 9,54 м Поўная маса – 2,6 тон Дыяметр – 0,52 м Карысная нагрузка – ~4 кг
Спіс запускаў Нумар ракетыДатаТып запускуСтартавая пляцоўкаКарысная нагрузкаOutcomeSS-520-15 лютага 1998СубарбітальныКасмічны цэнтр УцінаураENA/EPS/LAPПоспехSS-520-24 снежня 2000СубарбітальныSvalbard Rocket RangeIon OutflowПоспехSS-520-414 студзеня 2017АрбітальныКасмічны цэнтр УцінаураTRICOM-1Не дасягнула арбітыSS-520-53 лютага 2018АрбітальныКасмічны цэнтр УцінаураTRICOM-1RПоспехSS-520-34 лістапада 2021СубарбітальныSvalbard Rocket RangeIon Outflow (GCI Cusp)Поспех
Катэгорыя:Ракеты-носьбіты Катэгорыя:Касманаўтыка Японіі