Крызіс у Нігеры — дыпламатычны крызіс у Заходняй Афрыцы, які пачаўся пасля дзяржаўнага перавароту ў Нігеры 26 ліпеня 2023 года. На адным баку — Эканамічная супольнасць дзяржаў Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) і экс-прэзідэнт Нігера Махамед Базум, якія падтрымліваюць рэстаўрацыю демакратыі. На іншым баку — хунты Нігера, Малі, і Буркіна-Фасо, якія пры падтрымцы ПВК «Вагнер», Чада і Гвінеі супрацьстаяць ЭКАВАС.
Ваенны пераварот У 2022 годзе Нігер стаў цэнтрам антыджыхадзісцкіх аперацый Францыі ў Сахелі, так як Малі і Буркіна-Фасо французы вымушана пакінулі праз рост антыфранцузскіх настрояў, выкліканых іх няздольнасцю разграміць рух радыкалаў. Такім чынам прэзідэнт Базум заставаўся адным з нямногіх празаходніх лідараў у рэгіёне. Таксама Нігер цесна супрацоўнічаў з ЗША.
26 ліпеня 2023 года байцы Нацыянальнай гвардыі Нігера затрымалі прэзідэнта Мухамеда Базума. Іншая група ваенных абвясціла аб яго звяржэнні, закрыла межы дзяржавы, прыпыніла дзейнасць дзяржаўных устаноў і абвясціла каменданцкі час, сфармаваўшы Нацыянальны савет па ахове Радзімы. Прычынай выступлення вайскоўцаў стаў рост цэн, некампетэнтнасць урада і карупцыя. Краіна часта знаходзіцца ў ніжняй частцы Індэкса чалавечага развіцця ААН. Значную шкоду гаспадарцы Нігера нанесла дзейнасць ісламістаў з Аль-Каіды, Ісламскай дзяржавы і Бока Харам.
Міжнародная напружанасць 29 ліпеня Нацыянальны савет па ахове Радзімы ў заяве, зачытаным старэйшым палкоўнікам Амаду Абдраманам на Tele Sahel, абвінаваціў ЭКАВАС у намерах арганізаваць інтэрвенцыю ў Нігер. Неўзабаве Савет міру і бяспекі Афрыканскага саюза высунуў ультыматум, згодна з якім, калі салдаты не перададуць уладу цывільным асобам, то арганізацыя вымушана будзе прыняць «неабходныя дзеянні». 30 ліпеня краіны ЭКАВАС патрабавалі ад ваеннай хунты аднавіць Базума на пасадзе прэзідэнта, пагражаючы прымяненнем сілы.
У пачатку жніўня Нігерыя пачала таемную мабілізацую для магчымага ўварвання ў НігерCoup: Tinubu orders Nigerian Army to ready troops for Niger Republic invasion. Пазней урад Кот-д’Івуара заявіў аб удзеле краіны ў падрыхтоўцы да ваеннай інтэрвенцыіEl portavoz de la presidencia de Costa de Marfil ha emitido un comunicado condenando el golpe en Níger. Паралельна з гэтым краіны ЭКАВАС і нігерская хунта вялі адзін з адным перамовы, каб стабілізаваць сітуацыю, але ніякіх вынікаў сустрэчы не прынесліNiger: ECOWAS finalizes potential military intervention plan.
9 жніўня хунта заявіла, што французскія вайскоўцы атакавалі пазіцыі нацыянальнай гвардыі, а таксама вызвалілі «групу тэрарыстаў». Таксама было заяўлена, што раніцай 9 жніўня паветраную прастору Нігера парушыў французскі ваенны самалёт, які вылецеў з Нджамены (Чад). МЗС Францыі ў адказ на гэта заявіў, што ніякіх нападаў на базы ў Нігеры не адбываласяв Нигере повышают уровень угрозыМятежники в Нигере обвинили Францию в "освобождении террористов"МИД Франции заявил о письменном согласовании полета французского самолета над НигеромNiger coup leaders accuse French forces of destabilising the country. На наступны дзень блок ЭКАВАС прыняў рашэнне захаваць варыянт ваеннай інтэрвенцыі, тым самым пракладваючы шлях для мабілізацыі ваенных сілCoup d’État au Niger : la Cedeao confirme l’option militaire.
13 жніўня стала вядома, што вайскоўцы Нігера гатовы да аднаўлення перамоўNigerian delegation says Niger junta is open to diplomacy. Ужо 15 жніўня прадстаўнік хунты сустрэўся з кіраўніцтвам ЧадаLive: Chadian president welcomes Niger's junta-appointed prime ministr. Ваенныя колы Нігера прапанавалі ЭКАВАС трохгадовы план па пераходу да грамадзянскага кіравання, але 20 жніўся альянс адмовіўся ад яго, бо пажадаў, каб вайскоўцы перадалі ўладу неадкладна. Таксама заяўлена, што войскі кааліцыі завяршылі распрацоўку планаў па ўварванню і гатовы да інтэрвенцыі. 22 жніўня Афрыканскі саюз прыпыніў членства Нігера ў арганізацыі.
24 жніўня ваенная хунта дала дазвол узброеным сілам Малі і Буркіна-Фасо на ўвод часцей на тэрыторыю Нігера ў выпадку агрэсіі ЭКАВАС. Праз два дні новыя ўлады перавялі армію ў рэжым павышанай баявой гатоўнасці. 31 жніўня ўлады Нігерыі, у рамках перамоў з Нігерам, прапанавалі скараціць пераход да грамадзянскай улады да 9 месяцаў.
16 верасня Нігер, Малі і Буркіна-Фасо падпісалі пакт аб бяспецы ў Сахелі, каб падтрымліваць адзін аднаго ў выпадку мецяжоў і знешняй агрэсіі.
Завяршэнне 24 верасня французскі лідар Эмануэль Макрон заявіў, што да канца года ўсе французскія войскі пакінуць Нігер.
2 кастрычніка стала вядома, што Нацыянальны савет па ахове радзімы пагадзіўся на аднаўленне перамоў з пасрэдніцтвам Алжыра і 6-месячны пераход да цывільнага ўрада. 10 кастрычніка пачаўся вывад французскай арміі з Нігера.
22 снежня вывад французскай арміі скончыўся. Парыж таксама згарнуў сваю дыпмісію. Гл. таксама Альянс дзяржаў Сахеля Пояс пераваротаў Крыніцы
Катэгорыя:2023 год у Афрыцы Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:2023 год у палітыцы