N-I (N-1) — японская ракета-носьбіт, ліцэнзійная копія амерыканскай ракеты Thor-Delta. N азначае «Nippon» (Японія). Ракета выкарыстоўвала першую ступень Long Tank Thor, распрацаваны Mitsubishi Heavy Industries рухавік LE-3 на другой ступені, і тры цвердапаліўных паскаральніка Castor. Сем ракет было запушчана паміж 1975 і 1982 гадамі да далейшай замены на N-II. Шэсць з сямі запускаў былі паспяховымі, аднак на пятым палёце пасля аддзялення спадарожнік і трэцяя ступень ракеты сутыкнуліся, з-за чаго спадарожнік выйшаў з ладу.
29 лютага 1976 года N-I ажыццявіла адзіны арбітальны запуск, які адбыўся ў высакосны дзень.
Гісторыя запускаў Нумар ракеты Дата/час (UTC) Пускавая пляцоўка Карысная нагрузка Арбіта Вынік запуску 1 9 верасня 1975 05:30 Танегасіма ETS-1 (JETS-1/Kiku-1) НАА Паспяховы 2 29 лютага 1976 03:30 Танегасіма ISS-1 (JISS-1/Ume-1) НАА Паспяховы 3 23 лютага 1977 08:50 Танегасіма ETS-2 (Kiku-2) ГПА Паспяховы 3-я ступень выкарыстоўвалась. 4 16 лютага 1978 04:00 Танегасіма ISS-2 (JISS-2/Ume-2) НАА Паспяховы 5 6 лютага 1979 08:46 Танегасіма ECS-A (Ayame-1) ГПА Часткова няўдалы 3-я ступень выкарыстоўвалась; Адбылося сутыкненне паміж спадарожнікам і трэццяй ступенню. 6 22 лютага 1980 08:35 Танегасіма ECS-B (Ayame-2) ГПА Паспяховы 3-я стадыя выкарыстоўваецца 9 3 верасня 1982 05:00 Танегасіма ETS-3 (Kiku-4) НАА Паспяховы
Глядзіце таксама
Delta H-I H-II H-IIA N-II
Зноскі
Катэгорыя:Япона-амерыканскія адносіны Катэгорыя:Ракеты-носьбіты Катэгорыя:Касманаўтыка Японіі