Беларуска-турэцкія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Турцыяй, усталяваныя 25 сакавіка 1992 года.

Гандаль У 2018 годзе тавараабарот паміж дзвюма дзяржавамі склаў 983 млн долараў. Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту сталі калійныя ўгнаенні, ільняныя тканіны, полікарбанавыя кіслоты; сінтэтычныя валокны; дрот з нелегіраванай сталі, драўніна, газетная папера.

Парламенты Парламентамі Беларусі і Турцыі заснавана сумесная група дружбы.

Культура У 2016 годзе ў Турцыі прайшлі Дні беларускай культуры. У 2017 годзе ў Беларусі праведзены дні турэцкай культуры.

Навука У лістападзе 2016 года падчас візіту Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Эрдагана ў Мінск падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. На дадзены момант ідзе рэалізацыя сумесных праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў у галіне мікрабіялогіі і фізікі, а таксама праводзяцца кансультацыі аб новых інавацыйных праектах у сферах нана- і IT-тэхналогій, звышновых матэрыялаў.

Турызм Турцыя з’яўляецца адным з самых папулярных турыстычных маршрутаў для грамадзян Беларусі. Штогод краіну наведваюць каля 200 000 беларусаў, чаму спрыяе пагадненне аб узаемнай адмене віз 2013 годаБелорусско-турецкие отношения — история успеха , СБ, 27 июля 2010.

Інцыдэнты У 1994 годзе КДБ абвінаваціў двух беларускіх журналістаў у шпіянажы на карысць Турэцкай Рэспублікі. Паралельна былі высланы двое аташэ турэцкага пасольства. У адказ Турцыя часова прыпыніла ўсе кантакты з Беларуссю і выдзяленне крэдыту ў 100 мільёнаў долараў.

Прадстаўніцтвы Беларусь мае пасольства ў Анкара і Генеральнае консульства ў Стамбуле. Турцыя мае пасольства ў Мінску.

Беларускія паслы Мікалай Ляпешка (1997—2002) Наталля Жылевіч (2002—2008) Валерый Калеснік (2008—2013) Андрэй Савіных (2013—2019) Віктар Рыбак (2019—2025) Анатоль Глаз (з 2025 года)

Турэцкія паслы Джэм Ышык

Заўвагі

Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Турцыі Турцыя