Коры Дыён (Кока) Гаўф (; нар. , Дэлрэй-Біч, ЗША) — амерыканская тэнісістка, трэцяя ракетка свету ў адзіночным разрадзе і самая юная ў гісторыі першая ракетка свету ў парным разрадзе. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2023), фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021, Адкрыты чэмпіянат Францыі-2022); пераможца 13 турніраў WTA (з іх шэсць у адзіночным разрадзе); самая юная ў гісторыі тэнісістка, якая змагла пераадолець кваліфікацыю на жаночым турніры Вялікага шлема і самы юны гулец (як сярод жанчын, так і мужчын), які здолеў пераадолець кваліфікацыю на Уімблдане.
У юніёрах: пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2018); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2018); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017).
Агульная інфармацыя Коры Гаўф пачала гуляць у тэніс ва ўзросце сямі гадоў. Яна нарадзілася і вырасла ў Атланце, але перабралася з сям’ёй у Дэлрэй-Біч, штат Фларыда, каб мець больш магчымасцей для развіцця свайго тэніснага таленту. У Коры спартыўная сям’я. Яе бацька гуляў у баскетбол ва Універсітэце штата Джорджыя, пазней стаў трэніраваць дачку, а яе маці займалася лёгкай атлетыкай у фларыдскім універсітэце. У сям’і Гаўф таксама ёсць два малодшых сыны. Коры навучаецца дома ў сваёй маці, былой настаўніцы.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2023 3 3 2022 7 4 2021 22 21 2020 48 45 2019 68 782018 875
Выступленні на турнірах
Фіналы турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (2)
Перамогі (1) №ГодТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 2023 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Арына Сабаленка 2-6 6-3 6-2
Паражэнні (1) №ГодТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 2022 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Іга Свёнтак 1-6 3-6
Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (7)
Перамогі (6) Легенда: Турніры Вялікага шлема (1)* Алімпіяда (0) Выніковы турнір WTA (0) Premier Mandatory / WTA 1000 Mandatory (0+1) Premier 5 / WTA 1000 (1+2) Premier / WTA 500 (1+2) International / WTA 250 (3+3)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (5+7)* Зал (2+1) Грунт (1+1) Трава (0) Адкрытае паветра (4+7) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 13 кастрычніка 2019 Лінц, Аўстрыя Хард (зал) Алена Астапенка 6-3 1-6 6-2 2. 22 мая 2021 Парма, Італія Грунт Ван Цян 6-1 6-3 3. 8 студзеня 2023 Окленд, Новая Зеландыя Хард Рэбека Масарава 6-1 6-1 4. 6 жніўня 2023 Вашынгтон, ЗША Хард Марыя Сакары 6-2 6-3 5. 20 жніўня 2023 Цынцынаці, ЗША Хард Караліна Мухава 6-3 6-4 6. 9 верасня 2023 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Арына Сабаленка 2-6 6-3 6-2
Паражэнні (1) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 4 чэрвеня 2022 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Іга Свёнтак 1-6 3-6
Фіналы турніраў WTA 125 і ITF у адзіночным разрадзе (1)
Паражэнні (1) Легенда: WTA 125 (0)* 100.000 USD (0) 80.000 USD (0) 60.000 USD (0) 25.000 USD (0+1) 15.000 USD (0)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (0+1)* Зал (0) Грунт (0) Трава (0) Адкрытае паветра (0+1) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 17 лютага 2019 Сюрпрайз, ЗША Хард Сесіль Каратанчава 7-5 3-6 1-6
Фіналы турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (2)
Паражэнні (2) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 2021 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Кэці Макнейлі Саманта Стосур Чжан Шуай 3-6 6-3 3-6 2. 2022 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Джэсіка Пегула Каралін Гарсія Крысціна Младэнавіч 6-2 3-6 2-6
Фіналы турніраў WTA ў парным разрадзе (13)
Перамогі (8) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 4 жніўня 2019 Вашынгтон, ЗША Хард Кэці Макнейлі Марыя Санчэс Фані Штолар 6-2 6-2 2. 19 кастрычніка 2019 Люксембург Хард (зал) Кэці Макнейлі Алекса Гуарачы Кэйтлін Крысціян 6-2 6-2 3. 22 мая 2021 Парма, Італія Грунт Кэці Макнейлі Андрэя Клепач Дар’я Юрак 6-3 6-2 4. 25 лютага 2022 Доха, Катар Хард Джэсіка Пегула Вераніка Кудзярметава Элізэ Мертэнс 3-6 7-5 [10-5] 5. 14 жніўня 2022 Таронта, Канада Хард Джэсіка Пегула Ніколь Меліхар-Марцінес Элен Перэс 6-4 6-7(5) [10-5] 6. 16 кастрычніка 2022 Сан-Дыега, ЗША Хард Джэсіка Пегула Габрыэла Даброўскі Гільяна Ольмас 1-6 7-5 [10-4] 7. 17 лютага 2023 Доха, Катар (2) Хард Джэсіка Пегула Людміла Кічанок Алена Астапенка 6-4 2-6 [10-7] 8. 2 красавіка 2023 Маямі, ЗША Хард Джэсіка Пегула Тэйлар Таўнсенд Лэйла Фернандэс 7-6(6) 6-2
Паражэнні (5) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 12 верасня 2021 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Кэці Макнейлі Саманта Стосур Чжан Шуай 3-6 6-3 3-6 2. 24 красавіка 2022 Штутгарт, Германія Грунт (зал) Чжан Шуай Дэзірэ Краўчык Дэмі Схюрс 3-6 4-6 3. 5 чэрвеня 2022 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Джэсіка Пегула Каралін Гарсія Крысціна Младэнавіч 6-2 3-6 2-6 4. 7 мая 2023 Мадрыд, Іспанія Грунт Джэсіка Пегула Беатрыс Адад Мая Вікторыя Азаранка 1-6 4-6 5. 20 мая 2023 Рым, Італія Грунт Джэсіка Пегула Элізэ Мертэнс Сторм Хантэр 4-6 4-6
Фіналы турніраў WTA 125 і ITF у парным разрадзе (2)
Перамогі (1) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 17 лютага 2019 Сюрпрайз, ЗША Хард Пэйдж Мэры Хурыган Усвэ Майтанэ Арканада Эміна Бектас 6-3 4-6 [14-12]
Паражэнні (1) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 3 лютага 2019 Мідленд, ЗША Хард (зал) Эн Лі Вольга Гаварцова Валерыя Савіных 4-6 0-6
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэнісісткі ЗША Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў парным разрадзе сярод дзяўчат