«Ноч» — раман беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, упершыню выдадзены ў 2014 годзе. Твор выйшаў па-руску і па-беларуску ў аўтарскім перакладзе.

Сюжэт Свет занурыўся ў бясконцую халодную ноч. Мінск распаўся на маленькія полісы. Батарэйкі сталі грашыма, а інтэрнэт болей не працуе. У вольным горадзе Грушаўка — ваду даюць паводле раскладу. Адзіная газета пад назвай «Газета» перапісваецца пад капірку. Компас не працуе. Галоўны герой рамана — Кніжнік. Яму належыць адзіная ў горадзе бібліятэкі, а таксама апошні сабака. Узяўшы мапу новага свету і том Герадота, Кніжнік выпраўляецца на пошукі каханай жанчыны, якая ў момант блэкаўту апынулася ў Непале.

Спасылкі У 2018 годзе Віктар Марціновіч выклаў электронную версію кнігі для бясплатнага спампоўвання.

Катэгорыя:Кнігі 2014 года Катэгорыя:Раманы на беларускай мове