Андрэй Валянцінавіч Федзін (, Жыткавічы, Гомельская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (з 2023), генерал-маёр (2018)Лукашенко вручил генеральские погоны высшему офицерскому составу.
Біяграфія Нарадзіўся 8 красавіка 1971 года ў г. п. Жыткавічы Гомельскай вобласці.
Пасля заканчэння ў 1992 годзе Харкаўскага гвардзейскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра ўзвода спецыяльных работ, намесніка камандзіра па ўзбраенні танкавай роты, памочніка начальніка бранятанкавай службы тэхнічнай часткі гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады.
Пасля заканчэння ў 2001 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіў ваенную службу на пасадах старшага афіцэра 1-га аддзела бранятанкавага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2003 года № 386 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені», намесніка камандзіра па ўзбраенні — начальніка тэхнічнай часткі 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады,
Пасля заканчэння ў 2010 годзе факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіў ваенную службу начальнікам ўпраўлення (каардынацыі тэхнічнага забеспячэння) сухапутных войскаў, намеснікам камандуючага войскамі па ўзбраенні — начальнікам упраўлення ўзбраення Заходняга аператыўнага камандавання, намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальнікам Галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тэхнічнага забеспячэння — першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл, да 28 сакавіка 2023 годаУказ Президента Республики Беларусь от 28 марта 2023 года № 82 «Об А. В. Федине» — першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл — начальнікам штаба ўзбраення.
28 сакавіка 2023 года прызначаны намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь па ўзбраенні — начальнікам узбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
З 9 жніўня 2024 года Андрэй Федзін знаходзіцца у санкцыйным спісе КанадыКанада запровадила санкції проти наймолодшого сина Лукашенка Колі.
З 24 лютага 2025 года знаходзіцца у санкцыйным спісе АўстралііАвстралия ввела крупнейший с начала войны пакет санкций в отношении России. В списке есть беларусские предприятия и чиновники.
Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» III ступені (2003); Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2021 года № 395 «Аб узнагароджанні»
Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь)