Ophrys sphegodes — від шматгадовых раслін сямейства . Мае 16 падвідаў. Адзін з падвідаў —  - распаўсюджаны ў Крыму.

Апісанне Агульная вышыня 30-40 см, у сярэднім да 15 см. Калякветнік зігаморфны. Кветкі сваёй формай нагадваюць павукоў. Кветкі карычневыя з зялёнымі бакамі. Маюць 3 чашалісцікі жоўта-зялёнай афарбоўкі. Пялёсткі вузкія на канцы, хвалістыя і губчатыя, даўжынёй 10 мм. Колькасць пялёсткаў на кветцы складае 6. Плод прадстаўляе сабой невялікую каробачку. Лісце размешчана чаргавана. Яно з гладкімі бакамі. Каранёвая сістэма прадстаўлена карэнішчам, якое моцна чапляецца да глебы.

Экалогія Аддае перавагу светлым лясам, лугам, горным раёнам на вышынях да 1300 м над узроўнем мора. Расце на вапнавых глебах, у сухіх травяністых месцах. Кветка мае патрэбу ў насякомых для апылення. З’яўляецца раслінай-геафітам, гэта значыць застаецца ў стане спакою на працягу аднаго або некалькіх вегетацыйных сезонаў. Максімальна Ophrys sphegodes можа заставацца 8 гадоў, аднак па большай частцы 2 гады.

Распаўсюджанне Распаўсюджана ад Вялікабрытаніі і Партугаліі да ўсходняга Ірана і Туркменістана.

Розповсюджена від Великої Британії та Португалії до східного Ірану та Туркменістану.

Падвіды

Ophrys sphegodes jeanpertii (E.G.Camus) Del Prete & Conte - Францыя, Іспанія, Балканскі паўвостраў Ophrys sphegodes aesculapii (Renz) Soó ex J.J.Wood — Грэцыя Ophrys sphegodes araneola (Rchb.) M.Laínz - Іспанія, Францыя, Швейцарыя, Італія, Германія, Славенія, Харватыя. Ophrys sphegodes atrata (Rchb.f.) A.Bolòs - ад Партугаліі да Сербіі Ophrys sphegodes aveyronensis J.J.Wood - Іспанія, Францыя Ophrys sphegodes catalcana Kreutz - вобласці вакол Стамбула і Эдырнэ (Турцыя) Ophrys sphegodes cretensis H.Baumann & Künkele - Крыт, Дадэканескія астравы (Грэцыя) Ophrys sphegodes epirotica (Renz) Gölz & H.R.Reinhard — Албанія, Грэцыя Ophrys sphegodes gortynia H.Baumann & Künkele - астравы Эгейскага мора, в. Крыт (Грэцыя) Ophrys sphegodes helenae (Renz) Soó & D.M.Moore - Албанія, Грэцыя Ophrys sphegodes mammosa (Desf.) Soó ex E.Nelson - ад Сербіі да Туркменістана (на ўсходзе арэалу) і Украіны (на поўначы арэалу) Ophrys sphegodes melitensis (Nyman) E.Nelson — Мальта Ophrys sphegodes passionis (Sennen) Sanz & Nuet - Іспанія, Францыя, Італія Ophrys sphegodes sipontensis (R.Lorenz & Gembardt) H.A.Pedersen & Faurh. - Паўднёвая Італія Ophrys sphegodes sphegodes - ад Вялікабрытаніі да Венгрыі і Балгарыі ўключна Ophrys sphegodes spruneri (Nyman) E.Nelson - Крыт, астравы Эгейскага мора (Грэцыя)

Літаратура

Pierre Delforge/Daniel Tyteca, Guide des orchidées d’Europe dans leur milieu naturel, Duculot, Paris-Gembloux 1984, (ISBN 2-8011-0478-7) Ruprecht Düll, Herfried Kutzelnigg: Taschenlexikon der Pflanzen Deutschlands. 7. Auflage, Quelle & Meyer-Verlag, 2011, ISBN 978-3-494-01424-1

Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1768 годзе Катэгорыя:Офрыс