Gamescom ― штогадовая міжнародная выстава відэагульняў. Упершыню адбылася ў 2009 годзе, з 19 да 23 жніўня. Выстава праводзіцца штогод у нямецкім горадзе Кёльне, у выставачным цэнтры . Мерапрыемства арыентавана на людзей, якія маюць дачыненне да відэагульняў: спажыўцоў, фанатаў, выдаўцоў, журналістаў і гандлёвых прафесіяналаў. Таксама выстава выкарыстоўваецца многімі распрацоўшчыкамі відэагульняў для дэманстрацыі будучых гульняў і гульнявога абсталявання.
Gamescom з'яўляецца першай па велічыні падзеяй ў свеце відэагульняў па выставачнай прасторы і колькасці наведвальнікаў. У 2018 годзе выстава мела 370000 наведвальнікаў і 1037 удзельнікаў з 56 краін, а таксама была найбуйнейшай выставай відэагульняў у Еўропе.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт BIU Афіцыйны сайт Koelnmesse
Катэгорыя:Выстаўкі электронных забаў Катэгорыя:Мерапрыемствы, прысвечаныя відэагульням Катэгорыя:Славутасці Кёльна