Віктар Сукені́цкі (; — ) — польска-амерыканскі гісторык, палітолаг, юрыст, публіцыст, доктар права (1927).
Біяграфія Нарадзіўся ў прадмесці Каўнаса АляксотаSukiennicki Wiktor // Internetowa encyklopedia PWN (). Скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1925 годзе абараніў ступень доктара ў галіне міжнароднага права ў Парыжскім універсітэце (Сарбона). Член польскай арганізацыі вайсковай у Каўнасе, добраахвотнік польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоўКорнилова О. В. Польские отрицатели Катыни и «Нюрнберг» для Сталина в антироссийской политике Великобритании и США // Наука. Общество. Оборона — 2022. — Т. 10. — № 3 (32). — С. 19—19.. У 1929—1939 гадах чытаў лекцыі па тэорыі права ва Універсітэце імя Стэфана Баторыя. Дацэнт Навукова-даследчага інстытута Усходняй Еўропы пры ўніверсітэце. Займаўся адвакацкай практыкай. З 1934 года Віктар Сукеніцкі знаходзіўся на навуковай стажыроўцы ў СССР. У 1941 годзе быў арыштаваны органамі НКУС і сасланы ў працоўны лагер у Краснаярскі край. У 1942 годзе быў вызвалены і працаваў першым сакратаром пасольства Рэспублікі Польшча ў СССР (у горадзе Куйбышаў). У верасні 1942 года пераехаў у Тэгеран, дзе працаваў у пасольстве. З 1943 года Віктар Сукеніцкі ў Вялікабрытаніі, выкладаў у польскім універсітэце ў Оксфардзе і Лонданскай школе эканомікі і палітычных навук. У 1952—1959 гадах быў аналітыкам і рэдактарам «Радыё Свабодная Еўропа». У 1959 годзе Віктар Сукеніцкі эміграваў у ЗША. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Гувераўскім інстытуце пры Стэнфардскім ўніверсітэце (Каліфорнія).
Працы Аўтар прац «Эвалюцыя ладу Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік» (Ewolucja ustroju ZSRR, т. 1—3, Лондан, 1938—1939), «Прычыны і пачатак польска-савецкай вайны, 1919—1921» (Лондан, 1963), «Партыя, яе роля і значэнне ў СССР» (Partia, jej rola i znaczenie w ZSRR, 1949), «Усходне-Цэнтральная Еўропа ў час Першай сусветнай вайны» (East Central Europe in War World I, т. 1—2, ЗША, 1984) і інш. Пад кіраўніцтвам В. Сукеніцкага было таксама падрыхтавана выданне «Факты і дакументы аб польскіх вязнях вайны, захопленых СССР у ходзе кампаніі 1939 г.» (Facts and Documents Concerning Polish Prisoners of War Captured by thе U.S.S.R. during the 1939 Campaign).
Беларускія пераклады Аб водгуку ў сэрцы
Літаратура
Спасылкі Корнилова О. В. Польские отрицатели Катыни и «Нюрнберг» для Сталина в антироссийской политике Великобритании и США // Наука. Общество. Оборона — 2022. — Т. 10. — № 3 (32). — С. 19—19. Корнилова О. В. Польские отрицатели Катыни и «Нюрнберг» для Сталина в антироссийской политике Великобритании и США // Наука. Общество. Оборона — 2022. — Т. 10. — № 3 (32). — С. 19—19. Maciej Siekierski Wiktor Sukiennicki, 1901—1983 // Cambridge University Press & Assessment Sukiennicki Wiktor // Internetowa encyklopedia PWN
Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Юрысты Польшчы Катэгорыя:Палітолагі Катэгорыя:Дыпламаты Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Польшы Катэгорыя:Эмігранты з Польшчы Катэгорыя:Імігранты ЗША Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Постаці Халоднай вайны