Дар’я Дарошка — беларуская паэтэса. Жыве ў горадзе Гомелі. Піша на рускай і беларускай мовах. Яе творчасць бліжэй за ўсё да экспрэсіянізму.
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Гомелі ў 1977 годзе.
У 1994 скончыла сярэднюю школу № 5, у 1996 — Гомельскае медыцынскае вучылішча, у 2004 годзе — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура»).
Працавала медсястрой у гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, актрысай у Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек, бібліятэкарам у гарадской бібліятэчнай сістэме.
Член грамадскага літаратурнага аб’яднання «Пралеска» пры раённай бібліятэцы«Пралеска» расцвела в Гомельском районе, госць літаратурна-мастацкага салона «Встречи на Замковой» пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна. Выпускніца Школы-студыі «Малады літаратар» пры гомельскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 2001 па 2016 год член Беларускага Літаратурнага Саюза «Полацкая галіна». У 2016 годзе ўступіла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 2021 годзе ўдастоена памятнага медаля «Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру»К творческим юбилеям гомельских писателей: Дарья Дорошко ад гомельскага абласнога аддзялення СПБ, а таксама граматы ад гомельскай епархіі БПЦ.
Вершы пачала пісаць з дзевяці гадоў, на рускай і беларускай мовах. Першая публікацыя — у 1999 годзе ў абласной газеце «Гомельская правда».
Конкурсы Дыпламант I міжрэгіянальнага фестывалю аўтарскай песні (Гомель, 2005); Фіналіст турніру паэтаў «Пушкин в Британии» (Лондан, 2009); Пераможца літаратурнага конкурсу «Белокрылый птах», які праводзіцца выдавецтвам «Союз писателей» і Міжнародным Саюзам творчых сіл «Озарение» (Новакузнецк, 2012); Пераможца Рэспубліканскага творчага конкурсу «Литературная крона — 2012»; Дыплом 1 ступені ў міжнародным конкурсе літаратурна-мастацкай творчасці «Мир детства — мир добра и света», прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння Агніі Барто — намінацыя «Поэзия. Члены Союзов писателей» (Гомель, 2016); Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага.
Кнігі
Персанальныя зборнікі «В Начале» (Мінск, 2012); «Птицы сновидений» (Мінск, 2016); «Ни при чём» (Мозыр, 2020).
Кнігі ў суаўтарстве «Не наступайте птице на крыло» (Мінск, 2010), у суаўтарстве з Уладзімірам Чаравухіным; «Маяк» (Мінск, 2014), у суаўтарстве з Уладзімірам Чаравухіным; «Альтанка» (Мінск, 2017), у суаўтарстве з Уладзімірам Чаравухіным, зборнік паэзіі і прозы на белорускай мове.
Калектыўныя зборнікі «Ветвь» (Гомель, 2001); «И я живое слово запишу…» (Гомель, 2003); «Настрой» (Гомель, 2004); «Святло шчымлівай памяцi» (Гомель, 2006); «Шматгалоссе Палесся» (Гомель, 2007); «AURORA BOREALIS» (Мінск, красавік 2008 і снежань 2008); «Пралеска» (Гомель, 2010); «Яблоневый бонсай» (Гомель, 2010); «Чернобыль 25 лет спустя», электронная версія (вэб-сайт Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, 2011); «Белокрылый птах» (Новакузнецк, 2012); «З адной калыскі | Из одной колыбели» (Таганрог, 2013); «Слово за словом» (Таганрог, 2013); «Новые сказки. Том 2» (Новакузнецк, 2014); «Живопись, которую слышат» (Мінск, 2015); «Чароўнае кола | Волшебный круг» (Таганрог, 2016); Дыскбук «Новогодние сказки» (Новакузнецк, 2016); «Поэзия русского слова» (Мінск, 2019).
Публікацыі ў СМІ
Альманахі «Междуречье» (2007); «Литературная Гомельщина» (2008; 2009, 2012, 2014); «Под небом Рязанским» (2012); Літаратурны альманах «Полоцкая ветвь — 2014»; «Палац» (2014);
Часопісы «Верасень» (№ 2015/12, № 2017/16); «Западная Двина» (№ 3/2004); «Маладосць» (№ 2/2007), № 9/2014, (у складзе дуэта Татмір) № 11/2014; «Берегиня дома твоего» (Масква, № 5/2006, № 2/2007.; «Полымя» (№ 1/2010, № 2/2016); «Мир животных» (№ 4/2011), (№ 5-6/2011, № 6/2012), (№ 8/2012); «Эколог и Я» (№ 4/2011); «ЛитОгранка» (Новакузнецк, № 7/2012) ; «Нёман» (№ 9/2012, № 11/2016, № 6/2019)
Крыніцы
Спасылкі Венесуэла и Беларусь: единение душ Презентация книги «В начале» Презентация книги «Маяк»
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты