Белінда Бенчыч (; ; ) — швейцарская тэнісістка; чэмпіёнка ў адзіночным разрадзе і сярэбраны прызёр у парным разрадзе Алімпійскіх гульняў 2020 года; пераможца дзесяці турніраў WTA (з іх восем у адзіночным разрадзе); уладальніца Кубка Білі Джын Кінг (2022); былая чацвёртая ракетка свету ў адзіночным рэйтынгу.
У юніёрах: пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі, Уімблдан-2013); фіналистка трох юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе; былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.
Агульная інфармацыя Белінда — адна з двух дзяцей Івана і Даны Бенчыч; яе брата клічуць Браян. Бацькі сямейства эмігравалі ў Швейцарыю з Чэхаславакіі ў 1968 годзе, Іван Бенчыч некалі прафесійна гуляў у хакей з шайбай.
Белінда пачала гуляць у тэніс у чатыры гады ў тэніснай школе Мелані Малітор. З дзяцінства ў трэніровачным працэсе швейцаркі прымаў удзел яе бацька Іван, а з 15 гадоў яна таксама трэніруецца ў Акадэміі Ніка Балецьеры. З 2003 года ў кар’еру Белінды Бенчыч інвеставаў сябар бацькі Марсель Нідэрэр. У цяперашні час ён з’яўляецца яе менеджарам. Улюбёныя пакрыцці — трава і хард.
У 2021 годзе была прызнана спартсменкай года ў Швейцарыі.
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2022 12 133 2021 23 154 2020 12 104 2019 8 116 2018 37 242 2017 165 269 2016 43 215 2015 14 68 2014 33 208 2013 212 466 2012 626 1067 2011 1059
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Тэнісісткі Швейцарыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па тэнісе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швейцарыі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат