Фемке Бол (; нар. , Амерсфарт, Утрэхт, Нідэрланды) — нідэрландская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў гладкім і бар’ерным бегу на 400 метраў, прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года, чэмпіёнка свету 2023 года, 3-разовая чэмпіёнка Еўропы 2022 года, 4-кратная чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні.

Рэкардсменка свету на дыстанцыі 400 метраў у памяшканні. 19 лютага 2023 года абнавіла сусветны рэкорд, які трымаўся з 1982 года. У 2024 годзе двойчы паляпшала ўласнае дасягненне (18 лютага і 2 сакавіка).

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Лёгкаатлеты Нідэрландаў