Мулан’е () — горны масіў на паўднёвым усходзе Малаві. Найвышэйшы пункт — гара Салітва (3002 м над узроўнем акіяну). Агульная плошча — 650 км².

Мулан’е часцяком называюць «горным востравам», паколькі ён узвышаецца над Вялікай рыфтавай далінай, але на самой справе адзначае яе ўсходні схіл. Масіў складзены сіенітамі і гранітамі. Адметны густымі кедравымі лясамі. Створаны тут нацыянальны парк намінаваны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Народ ломвэ, што насяляе ваколіцы масіву, асацыюе яго з духамі мёртвых. Назва гары Салітва перакладаецца з мовы ломвэ як «месца, куды нельга хадзіць»

Спасылкі Mount Mulanje Mulanje Mountain Biosphere Reserve The Lomwe People

Катэгорыя:Горныя сістэмы Афрыкі Катэгорыя:Геаграфія Малаві