Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Нашвіл у штаце Тэнесі.
Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, у якім традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Ён быў заснаваны як Тэнэсійская сельскагаспадарча-прамысловая дзяржаўная школа для неграў у 1912 годз. У 1925 годзе вучэльня змяніла назву на Тэнэсіскі сельскагаспадарча-прамысловы дзяржаўны нармальны каледж. Праз два гады, у 1927 годзе, ён стаў вядомы як Тэнэсіскі сельскагаспадарча-прамысловы дзяржаўны каледж.
Універсітэт сёння прапануе 41 праграму бакалаўрыяту, 23 праграму магістратуры і 8 праграм аспірантуры.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі, чалавеказнаўчых і прыродазнаўчых навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж навук пра здароўе каледж вольных мастацтваў Каледж навук аб жыцці і фізіцы Каледж дзяржаўнай службы
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэнесі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэнесі Катэгорыя:Нашвіл