Мэдысан Кіз (; нар. года, Рок-Айленд, ЗША) — амерыканская прафесійная тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017); паўфіналістка чатырох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе; пераможца сямі турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; былая сёмая ракетка свету ў адзіночным разрадзе; пераможца United Cup 2023 у складзе зборнай ЗША; пераможца парнага турніру Orange Bowl (2010); пераможца адзіночнага турніру Orange Bowl (2007, турнір сярод 12-гадовых).

Агульная інфармацыя Мэдысан — адна з чатырох дзяцей Рыка і Крысціны Кіз; трох яе братоў клічуць Сідней, Мантана і Хантэр.

Калі ўраджэнцы Рок-Айленда было чатыры гады, бацькі ўпершыню прывялі яе на тэнісны корт і далі пайграць з ракеткай і мячом. З дзевяці гадоў Кіз займаецца ў Акадэміі Крыс Эверт у Бока-Ратоне.

Найлепшы ўдар — падача, улюбёнае пакрыццё — хард. Найбольш незабыўны эпізод кар’еры: удзел у тэнісным матчы ў Коста-Рыцы, калі побач здарыўся землятрус.

Рэкорды У 2009 годзе Мэдысан паставіла некалькі ўзроставых рэкордаў прэстыжнага амерыканскага каманднага турніру World TeamTennis: у 14 гадоў яна не толькі пераканала сваёй гульнёй капітана каманды Philadelphia Freedoms паставіць яе на адзін з матчаў лігі, але і змагла больш чым упэўнена абыйграць у адной з давераных ёй сустрэчаў легендарную суайчынніцу Серэну Уільямс, якая на той час была адной з лідарак адзіночнага рэйтынгу WTAYoungest player in WTT history (age 14) tops Serena Williams , sports.yahoo.com.

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Тэнісісткі ЗША Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года