Сулейма́н Руста́м (псеўданім, сапр. Сулейман Алі-Абас аглы Рустамзадэ; , У некаторых крыніцах дата нараджэння 27 лістапада. У Тэатральнай энцыклапедыі, том 4, стб. 1126 — 12.III.1906. — ) — азербайджанскі савецкі паэт і драматург, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1943), Народны паэт Азербайджанскай ССР (1960), Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Наўханы Бакінскага павета Бакінскай губерні (у горадзе Баку). Да Кастрычніцкай рэвалюцыі вучыўся ў руска-азербайджанскай школе, працаваў у бацькоўскай кузні. Пасля школы паступіў у Бакінскі электратэхнікум, затым (у 1925 годзе) — на ўсходні факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэтаСулейман Рустам и Гачаг Наби — от Абшерона до Губадлы, всё во имя простого народа // Агентство международной информации Trend. З 1925 года загадваў аддзелам літаратуры цэнтральна друкаванага органа ЦК Ленінскага камсамола Азербайджанскай ССР «Гяндж ишчи» («Малады рабочы»). У 1927—1928 гадах займаў пасаду адказнага сакратара часопіса «Ваари ве меденийет» («Асвета і культура»). З 1929 года працягваў адукацыю на факультэце літаратуры і мастацтва Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1937—1938 гадах працаваў дырэктарам Азербайджанскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя М. Азізбекава. Член ВКП(б) з 1940 года. У Вялікую Айчынную вайну Сулейман Рустам колькі часу быў на палітычнай рабоце, у жніўні 1941 года прымаў удзел у аперацыя па ўводу войскаў у Іран.
У 1955—1656 гадах працаваў на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Адебият вэ инджесенет» («Літаратура і мастацтва»). Працаваў галоўным рэдактарам газеты « Эдэбийт газети» («Літаратурная газета»).
Дэпутат Вярхоўнага савета Азербайджанскай ССР (1938—1989), член Цэнтральнага выканаўчага камітэта Азербайджанскай ССР у 1935—1938 гадах. Старшыня Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР са жніўня 1971 года.
Памёр Сулейман Рустам 10 чэрвеня 1989 года, пахаваны на Алеі ганаровага пахавання ў Баку.
Творчасць Друкавацца Сулейман Рустам пачаў у 1923 годзе, у часопісе «Ваари ве меденийет» («Асвета і культура»). Вершы ў зборніках «Ад смутку да радасці» (1927), «Зорка» (1934), «Чапаеў» (1936) «Рамантыка ночы» (1938), прысвечаны камсамолу, героіцы Грамадзянскай вайны, сацыялістычнаму будаўніцтву. У гады Вялікай Айчыннай вайны напісаў вершы «Клятва», «Душа Каўказа кажа», «Маці і паштальён» і іншыя. У 1941 годзе стварыў цыкл «Тэбрызскія вершы», прысвечаны паўднёваму (іранскаму) Азербайджану. Пасля вайны апублікаваў зборнікі вершаў аб барацьбе народаў за мір, аб пасляваенным будаўніцтве. Тэма цяжкага жыцця азербайджанскіх беднякоў у Іране была працягнута ў зборніку «Два берагі» (1949), за якую Сулейман Рустам атрымаў Сталінскую прэмію 1950 года. Аўтар вершаў «Каспійскія хвалі» (1971), «Душа» (1974), «Песні пра Радзіму» (1980), «Маё сонца» (1980) і інш. Аўтар п’есы ў вершах пра народнага героя «Гачак Набі» (1940, 2-я рэдакцыя 1948), камедыі пра сучасную азербайджанскую вёску «Дурна» (1948) і інш.
Усяго выдаў больш за 50 зборнікаў паэзіі. Займаўся перакладамі. Пераклаў на азербайджанскую мову творы І. А. Крылова, А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава, М. А. Някрасава, Я. Смелякова і інш.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1976) 3 ордэны Леніна 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы Народаў (1984) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і іншыя медалі Сталінская прэмія (1950) Дзяржаўная прэмія Азербайджанскай ССР (1970) Прэмія Ленінскага камсамола Азербайджанскай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1943) Народны паэт Азербайджанскай ССР (1960)
Крыніцы
Літаратура
Шариф А. А. Сулейма́н Руста́м // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М.: Сов. энцикл., 1962—1978. — Т. 7: «Советская Украина» — Флиаки. — 1972. — Стб. 253—254. — 1008 стб. Сулейма́н Руста́м // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1126. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. Сулейма́н Руста́м // Литературный энциклопедический словарь / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М : Сов. энциклопедия, 1987. — С. 706. — 750, с.; 27 см. — Аннот. указ. имен авт. худож. произведений: с. 533—751.
Спасылкі
Сулейман Рустам и Гачаг Наби — от Абшерона до Губадлы, всё во имя простого народа // Агентство международной информации Trend Хадиджа ОРДУХАНОВА Годы не уходят… К 100-летию со дня рождения Сулеймана Рустама // Информационный портал «AzcoNews» Информационный портал «AzcoNews» Сулейман Рустам // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Азербайджана Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Азербайджана Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Публіцысты Азербайджана Катэгорыя:Рэдактары СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на азербайджанскую мову