Цывія Любеткін або Цвія Любеткін, псеўданім Цалі́на (צביה לובטקין , ; ) — яўрэйская грамадская дзеячка Варшаўскага гета, адна з лідараў , адзіная жанчына ў кіраўніцтве , удзельніца падчас Другой сусветнай вайны, адна з заснавальнікаў кібуца .
Біяграфія Цывія Любеткін нарадзілася 9 лістапада 1914 года ў Быцені каля Слоніма. У юнацкім узросце далучылася да руху , пазней — да моладзевай сіянісцкай арганізацыі Дрор, стаўшы ў 1938 годзе членам яе выканаўчага камітэта. У верасні 1939 года нелегальна перабралася ў Варшаву, каб далучыцца там да яўрэйскага падполля. У Варшаве выйшла замуж за .
У 1942 годзе Цывія Любеткін удзельнічала ў стварэнні сіянісцкага левага , Яўрэйскай баявой Арганізацыі, Варшаўскага яўрэйскага грамадскага савета, Яўрэйскага нацыянальнага камітэта. Цывія Любеткін уваходзіла ў каардынацыйную раду, якая аб’ядноўвала несіянісцкую арганізацыю і Яўрэйскі нацыянальны камітэт. Гэты Каардынацыйны савет займаўся фінансаваннем яўрэйскай баявой арганізацыі.
Цывія Любеткін была адным з байцоў яўрэйскай баявой арганізацыі, хто выжыў пасля Варшаўскага паўстання ў гета. Пасля падаўлення паўстання яна з дапамогай ў складзе групы з 34 байцоў перабралася праз каналізацыю за межы гета. У жніўні 1944 года Цывія Любеткін, у яўрэйскай групе супраціву ў складзе Арміі Краёвай, удзельнічала ў Варшаўскім паўстанні.
Пасля вайны Цывія Любеткін прыняла ўдзел у стварэнні падпольнай арганізацыі , якая займалася нелегальным перавозам яўрэяў, якія выжылі ў Халакосце, на тэрыторыю падмандатнай Палесціны. У 1946 годзе яна перабралася ў Палесціну, дзе заснавала разам з мужам Іцхакам Цукерманам кібуц і .
У 1961 годзе Цывія Любеткін выступала сведкай на працэсе супраць Адольфа Эйхмана.
Памерла 11 ліпеня 1978 года ад раку лёгкіх, выкліканага шматгадовым курэннем, на 65 годзе жыцця. Паводле завяшчання на магільнай пліце выбіта толькі імя «Цывія».
Сям’я Муж Іцхак Цукерман — адзін з лідараў Варшаўскага паўстання, яўрэйскі палітычны і грамадскі дзеяч Сын Шыман Цукерман — інжынер-электрык Унучка — — першая баявая лётчыца ў ізраільскіх ВПС
Крыніцы
Літаратура
Алесь Белы. Цывія Любеткін, яўрэйская гераіня з Быценя. Да 80-годдзя паўстання ў Варшаўскім гета // Наша Ніва 17.04.2023 Цивия Любеткин «В дни гибели и восстания» (1982) (pdf ) Gutman, Israel, Zivia Lubetkin, Encyclopedia of the Holocaust, New York: Macmillan (1990), vol.3, стр. 606—607 Lubetkin, Ziviah. (sic) Die letzten Tage des Warschauer Gettos. pp. 47, illus. Berlin: VVN-Verlag, 1949 (from: Commentary (magazine) , New York. Also in: Neue Auslese. ed. Alliierter Informationsdienst, Berlin, no. 1, 1948, p. 1 — 13 Lubetkin, Zivia. Aharonim `al ha-homah. (Ein Harod, 1946/47) Lubetkin, Zivia. Bi-yemei kilayon va-mered. pp. 89. Tel-Aviv, 1953 Lubetkin, Zivia. In the days of destruction and revolt. [translated from the Hebrew by Ishai Tubbin; revised by Yehiel Yanay; biographical index by Yitzhak Zuckerman; biographical index translated by Debby Garber]. Pp. 338, illus. Tel Aviv: Hakibbutz Hameuchad Pub. House: Am Oved Pub. House, 1981
Спасылкі
Свидетельство Цивии Любеткин на процессе против Адльфа Эйхмана Внучка Цивии Любеткин стала первой боевой летчицей в израильских ВВС Цивии Любеткин
Катэгорыя:Сацыялісты Ізраіля Катэгорыя:Сацыялісты Польшчы Катэгорыя:Постаці сіянізму Катэгорыя:Мемарыялізацыя Халакоста Катэгорыя:Удзельнікі Варшаўскага паўстання