Django () — свабодны фрэймворк для вэб-праграм на мове Python, які выкарыстоўвае шаблон праектавання MVC. Праект падтрымліваецца арганізацыяй Django Software Foundation.
Старонка на Django будуецца з аднай або некалькіх праграм. Адзін з асноўных прынцыпаў фрэймворка - DRY ().
Таксама, у адрозненні ад іншых фрэймворкаў, апрацоўшчыкі URL у Django канфігуруюцца яўна пры дапамозе рэгулярных выразаў.
Для працы з базай даных Django выкарыстоўвае ўласную ORM, у якой мадэль даных апісваецца класамі Python, і па ёй ужо генеруецца схема базы даных.
Выкарыстанне Вэб-фрэймворк Django выкарыстоўваецца на старонках Instagram , Disqus, Mozilla, The Washington Times, Pinterest, YouTube, Google і інш.
Таксама Django выкарыстоўваецца ў якасці вэб-кампанента ў праектах:
Graphite — сістэма пабудовы графікаў і назірання FreeNAS — свабодная рэалізацыя сістэмы захоўвання і абмену файламі і інш.
Распрацоўшчыкі
Расэл Кейт-Магі () Адрыян Галаваты () Сайман Вілісан () Джэйкаб Каплан-Мос () Уілсан Майнер ()
Распрацоўшчыкі заяўляюць, што не абавязваюцца строга прытрымлівацца ніякай метадалогіі ў развіцці праекта, аддаючы перавагу таму, што здаецца ім найболей лагічным.
Магчымасці Некаторыя магчымасці Django:
ORM, API доступ да БД з падтрымкай транзакцый убудаваны інтэрфейс адміністратара, з ужо наяўнымі перакладамі на многія мовы дыспетчар URL на аснове рэгулярных выразаў пашыральная сістэма шаблонаў з тэгамі і наследаваннем сістэма кэшавання інтэрнацыяналізацыя падключальная архітэктура праграм, якія можна ўсталёўваць на любыя Django-старонкі «Generic views» - шаблоны функцый кантролераў аўтарызацыя і аўтэнтыфікацыя, падключэнне знешніх модуляў аўтэнтыфікацыі: LDAP, OpenID і інш. сістэма фільтраў («middleware») для пабудовы дадатковых апрацоўшчыкаў запытаў, як напрыклад уключаныя ў дыстрыбутыў фільтры для кэшавання, сціску, нармалізацыі URL і падтрымкі ананімных сесій бібліятэка для працы з формамі (наследаванне, пабудова форм па існуючай мадэлі БД) убудаваная аўтаматычная дакументацыя па тэгах шаблонаў і мадэлях даных, даступная праз адміністрацыйную праграму
Некаторыя кампаненты фрэймворка паміж сабой злучаны слаба, таму іх можна досыць проста замяняць на аналагічныя. Напрыклад, замест убудаваных шаблонаў можна выкарыстоўваць Mako ці Jinja .
У той жа час замяняць шэраг кампанентаў (напрыклад, ORM) даволі складана.
Акрамя магчымасцяў убудаваных у ядро фреймворка, існуюць пакеты, якія пашыраюць яго магчымасці. Магчымасці, якія прадстаўляюцца пакетамі, а таксама поўны пералік пакетаў зручна адсочваць праз спецыяльны рэсурс - www.djangopackages.com .
Версіі і храналогія іх выхаду Некаторыя выпускі Django атрымліваюць статус "рэлізу з доўгатэрміновай падтрымкай" (LTS). Яны атрымліваюць абнаўленні бяспецы і абароны ад страт даных на гарантаваны перыяд часу, звычайна ад трох гадоў.
Рашэнні На базе Django распрацаваны шэраг гатовых рашэнняў са свабоднай ліцэнзіяй, сярод якіх інтэрнэт-крамы, сістэмы кіравання змесцівам, а таксама больш вузканакіраваныя праекты.
Канфігурацыя сервера Django праектаваўся для працы пад кіраваннем Apache з модулем mod python і з выкарыстаннем PostgreSQL у якасці базы даных.
З уключэннем падтрымкі WSGI, Django можа працаваць пад кіраваннем FastCGI, mod wsgi або SCGI на Apache і іншых серверах.
Зараз акрамя базы даных PostgreSQL, Django можа працаваць з іншымі СКБД: MySQL, SQLite, Microsoft SQL Server, DB2, Firebird, SQL Anywhere і Oracle .
У складзе Django прысутнічае ўласны вэб-сервер для распрацоўкі. Сервер аўтаматычна вызначае змены ў файлах зыходнага кода праектп і перазапускаецца, што паскарае працэс распрацоўкі на Python. Але пры гэтым ён працуе ў аднапаточным рэжыме і прыдатны толькі для працэсу распрацоўкі і адладкі праграмы.
Хостынг для Django Django можна разгарнуць на PaaS-сэрвісах RedHat:
OpenShift, у тым ліку і бясплатнаRapid Python and Django App Deployment to the Cloud with a PaaS на github на github Heroku На хостынгу PythonAnywhere.
Django на хостынгу Google Google App Engine Python дазваляе выкарыстоўваць для працы любую версію Django.
Існуюць некаторыя асаблівасці пры працы з Django у Google App Engine Python 2.7.
Django ORM несумяшчальна са сховішчам App Engine Datastore, якое ўяўляе сабой NoSQL сховішча. Гэта ў сваю чаргу робіць абмежаванай працу пэўных функцый фрэймворка, у прыватнасці, убудаванага адміністрацыйнага інтэрфейсу. Таксама з Django можна працаваць праз Google cloud-sql. Гэта дазваляе выкарыстоўваць усе магчымасці фрэймворка, як і пры працы са звычайнымі рэляцыйнымі базамі. Існуе community-версія Django-nonrel, адаптаваная для працы з нерэляцыйнымі сховішчамі даных, якая дазваляе паўнавартасна (наколькі гэта магчыма тэхнічна) выкарыстоўваць Django на платформе Google App Engine. А падключальная праграма django-dbindexer дазваляе нават эмуляваць JOIN у нерэляцыйных сховішчах даных.
Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2003 годзе Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на Python Катэгорыя:Свабодныя бібліятэкі праграм Катэгорыя:Фрэймворкі на Python Катэгорыя:Бібліятэкі Python