30 жніўня 2023 года ў Габоне адбыўся ваенны пераварот. Змоўшчыкі ставілі сваёй мэтай правесці новыя прэзідэнцкія выбары.
Перадгісторыя У жніўні 2023 года ў Габоне прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Алі Бонга Андзімба, які кіраваў краінай ужо 14 гадоў на момант абрання. Ён з’яўляецца сынам Амара Бонга, экс-прэзідэнта Габона, які кіраваў краінай з 1967 года. Прэзідэнцкія выбары 2023 года прайшлі ў атмасферы адключэння інтэрнэту і адсутнасці назіральнікаў.
У 2019 годзе кіраўніка краіны ўжо спрабавалі зрынуць, але антыўрадавыя сілы пацярпелі паразу.
Ход падзей У 3:30 30 жніўня 2023 года было абвешчана аб перамозе дзеючага кіраўніка дзяржавы на выбарах
Раніцай у Лібрэвілі, сталіцы Габона, пачалася стральба. Як высветлілася, у горадзе пачаўся ваенны пераварот. Супраць урада Алі Бонга выступілі Рэспубліканская гвардыя, Прэтарыянская гвардыя прэзідэнта, салдаты рэгулярнай арміі і супрацоўнікі паліцыі.
Прыкладна а 5:00 паводле Грынвіча, змоўшчыкі па тэлебачанні абвяшчаюць пра закрыццё межаў краіны на нявызначаны тэрмін. Адначасна ўвядзены каменданцкі часПарламентская газета.В Габоне группа высокопоставленных офицеров заявила о приходе к власти.. Там жа група высокапастаўленых вайскоўцаў заявіла пра сваю нязгоду з вынікамі выбараў. У выступе па тэлебачанні яны паведамілі, што ўяўляюць сабой усе сілы абароны і бяспекі краіны. Было абвешчана аб роспуску Сената, Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйнага суда і выбаркамаГабон вслед за Нигером объявил о госперевороте и роспуске власти.. Таксама быў заблакаваны доступ у Інтэрнэт.
Алі Бонга быў захоплены вайскоўцамі і змешчаны пад дамашні арышт. Часовым прэзідэнтам абвешчаны Брыс Алігі.
Рэакцыя Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заявіў, што пераварот узмоцніць нестабільнасць у Афрыцы, назваўшы гэта вялікай праблемай.
Прэм’ер-міністр Францыі Элізабэт Борн заявіла, што Парыж з найвялікшай увагай сочыць за падзеямі ў Габоне.
КНР заклікала да гарантый бяспекі для зрынутага прэзідэнта.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль уважліва назірае за сітуацыяй у Габоне. Пераварот стаў прадметам глыбокай заклапочанасці.
Крыніцы
Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Падзеі 30 жніўня Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:2023 год у палітыцы Катэгорыя:Жнівень 2023 года Катэгорыя:Гісторыя Габона