Пасваль С. 80., часам Пасволь, таксама Пасваліс () — горад у паўночнай Літве, на рацэ Сваля. Адміністрацыйны цэнтр Пасвальскага раёна Панявежскага павета. Размешчаны за 39 км ад Панявежы. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.

Назва Назва паходзіць ад ракі СваляAleksandras Vanagas. «Lietuvos miestų vardai» (antrasis leidimas). — Vilnius, Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. // psl. 156 . Раней сустракаліся таксама назвы Пазвал і Пазваль.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1497 годзе. 15 верасня 1557 года ў Пасвалі сустрэліся вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, інфлянцкі ўладар Іаган Вільгельм фон Фюрстэнберг і рыжскі архібіскуп Вільгельм Брандэнбургскі. Паміж імі была падпісаны дагавор аб сумесных дзеяннях супраць Маскоўскага ўварвання.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Пасваль трапіў у склад Расійскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. У 1940 годзе Пасваль апынуўся ў складзе Літоўскай ССР. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1946 годзе паселішча атрымала статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай Літоўскай Рэспублікі.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1497 годзе