Асэла (амх. አሰላ) — горад у цэнтральнай частцы Эфіопіі, у зоне Арсі (рэгіён Аромія). Размешчаны за 175 км на поўдзень ад Адыс-Абебы, на вышыні 2430 м над узроўнем мора.

Быў сталіцай правінцыі Арсі, якая ў 1995 годзе прыняла статус зоны. Маецца аэрапорт, які звязвае Асэлу з найбуйнейшымі гарадамі краіны. Па дадзеных перапісу 2007 года насельніцтва горада складае 67269 чалавек, з іх 33826 мужчын і 33443 жанчыны. 67,43 % насельніцтва з’яўляюцца прыхільнікамі эфіопскай праваслаўнай царквы; 22,65 % — мусульмане і 8,75 % — пратэстанты. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Хайле Гебрэселасіе, марафонец Ламеха Гірма, лёгкаатлет

Катэгорыя:Гарады Эфіопіі