Уладзімір Якаўлевіч Сулко́ўскі ( — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Брэст. У 1974 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1974—1981 гадах выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы выяўленчым мастацтве. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 годаСулковский Владимир Яковлевич // АртХаос.

Творчасць У. Я. Сулкоўскі працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творы адметныя класічным почыркам, своеасаблівай пабудовай кампазіцыі, фактурнай манерай, імкненнем да эпічнасці, мастацкай вобразнасцю і любоўю да беларускай зямлі.

Сярод твораў Уладзіміра Сулкоўскага: «Полацкі нацюрморт» (1974), «На родным Палессі» (1974), «Зямля Браслаўская» (1983), «Мой бераг родны» (1985), «Верасень» (1991), «Партрэт М. Багдановіча» (1991), «Навальніца на Палессі» (1992), «Курган» (2008), партрэты вядомых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Кастуся Каліноўскага, паэтаў Рыгора Барадуліна і Сяржука Сокалава-Воюша і інш. Напісаў серыю з 23 карцін «Радзіма Якуба Коласа» (1986—1989).

Працы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і іншых музейных зборах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы.

25 кастрычніка 1995 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падарыў карціну «Зімовы дзень» («Wintertag») Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ў гонар яе 50-й гадавіныWintertag // Калекцыя падарункаў ААН.

Літаратура

Уладзімір Сулкоўскі = Владимир Сулковский = Uladzimir Sulkowski / [аўтар тэксту і складальнік С. І. Анэйка.] — Мінск: Беларусь, 2020. — 78, с.: іл. — (Славутыя мастакі з Беларусі = Знаменитые художники из Беларуси = Famous artists from Belarus). — ISBN 978-985-01-1400-6.

Спасылкі Вікторыя АСКЕРА Палескія адценні ў жывапісе Уладзіміра Сулкоўскага // Літаратура і мастацтва Выстава твораў вядомага беларускага мастака Уладзіміра Сулкоўскага, прымеркаваная да 70-годдзя з дня яго нараджэння // Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Сулковский Владимир Яковлевич // АртХаос Изяслав Котляров Светлогорской картинной галерее «Традиция» им. Г. Прянишникова исполняется 30 лет // Светлагорскія навіны

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Майстры нацюрморта Беларусі Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя