Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Марцін у штаце Тэнесі.

Гісторыя Вучэльня была заснавана ў 1900 годзе як баптысцкі каледж. У 1927 годзе, калі каледж быў пад пагрозай закрыцця, яго пераняла на сябе дзяржавай, і ён стаў афіляваны з Тэнесійскім універсітэтам як малодшы каледж. У 1951 годзе упершыню былі прапанаваны ступені бакалаўра, у 1967 годзе ён быў уключаны ў якасці кампуса ў сістэму Тэнесійскага ўніверсітэта. Менавіта тады ён атрымаў сваю цяперашнюю назву.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі і прыкладных навук Каледж бізнэсу і глабальных спраў Каледж адукацыі, здароўя і паводніцкіх навук Каледж інжынерыі і прыродазнаўства Каледж гуманітарных навук і прыгожых мастацтваў

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэнесі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэнесі